БЕЛ Ł РУС

Людзі, эвакуяваныя з Алешак, ужо ва Украіне

31.10.2026 / 16:41

Nashaniva.com

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паведаміў пра паспяховае правядзенне гуманітарнай аперацыі па эвакуацыі жыхароў часова акупаваных Алешак у Херсонскай вобласці. Усе эвакуяваныя грамадзяне Украіны ўжо перасяклі дзяржаўную мяжу і знаходзяцца на тэрыторыі краіны. Яны ўехалі ва Украіну з Беларусі праз Чарнігаўскую вобласць, паведамляе «Украінская праўда».

Скрыншот з відэа

Для правядзення аперацыі ўдалося дамовіцца пра часовае спыненне агню на Херсонскім кірунку. За гэты час былі размініраваныя дарогі да Алешак, дастаўленыя гуманітарныя грузы і вывезеныя людзі, якія мелі патрэбу ў дапамозе, з самога горада і навакольнай тэрытарыяльнай грамады.

Зяленскі заявіў, што ўсім эвакуяваным будзе аказаная неабходная дапамога. Ён таксама выказаў спадзяванне, што гуманітарны доступ да Алешак застанецца магчымым, і заклікаў дзяржаўныя структуры і мясцовыя ўлады дапамагчы людзям адаптавацца пасля эвакуацыі.

Украінскі прэзідэнт падзякаваў ЗША і першай лэдзі Меланіі Трамп за пасярэдніцтва ў арганізацыі аперацыі, Сілам абароны Украіны — за гарантаванне бяспекі, а ўпаўнаважанаму Вярхоўнай Рады па правах чалавека Дзмітрыю Лубінцу і яго камандзе — за выкананне гуманітарнай місіі.

Чытайце таксама:

Эвакуяваная ў Гомель з Алешак жанчына пра ўкраінцаў і беларусаў: мы адзін народ

Самалёты з жыхарамі Алешак прызямліліся ў аэрапорце Гомеля

Меланія Трамп цяпер бліжэй да Нобелеўскай прэміі міру, чым яе муж — The Telegraph

Z-ваенкар: Ва Украіну з Алешак выязджаюць 17 аўтобусаў, у Расію — толькі 4

Украінская дэлегацыя прыбыла ў Алешкі, людзі плачуць ад шчасця

Каментары да артыкула