БЕЛ Ł РУС

«Дык якія ж вялікія ў вас шляхцічы былі!» Прэм'ер Ірландыі пажартаваў, прымаючы ад Ціханоўскай слуцкі пояс

31.10.2026 / 17:35

Nashaniva.com

Галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка расказаў на сваёй старонцы ў фэйсбуку пра адзін з эпізодаў, які адбыўся падчас працоўнага візіту дэмакратычнай лідаркі ў Ірландыю 26‑28 кастрычніка.

«Міхал Марцін, прэм’ер Ірландыі, ці па-ірландску Taoiseach (цішак), быў у захапленні ад слуцкага пояса, які яму падарыла Святлана Ціханоўская.

Марцін, дарэчы, гісторык па адукацыі, былы настаўнік, вельмі цікавіцца ірландскай мовай і культурай. Таму Святлана расказала яму пра гісторыю слуцкіх паясоў і беларускую шляхту.

Прэм’ер разгарнуў пояс, паглядзеў на яго даўжыню — метры з тры-чатыры — і пажартаваў:«Дык якія ж вялікія ў вас шляхцічы былі!», — піша Франак Вячорка.

Натуральна, гэты пояс быў не арыгінальны, а копія, вытканая паводле старажытных тэхналогій сучаснымі майстрамі ў Польшчы.

Чытайце таксама:

На канфэрэнцыі ў Дубліне Святлана Ціханоўская нагадала пра лёс палітвязня Вацлава Арэшкі ФОТАФАКТ 

Ціханоўская пракаментавала зварот часткі палітвязняў да кіраўніцтва краін ЕС

Адкуль у Ціханоўскага крыўда праз грошы на зубы? Разбіраемся ў гісторыі

Гадзіннік Дзяніса Кучынскага сапраўды каштуе $430 тысяч? Расследавальнікі прамахнуліся ў дзесяць тысяч разоў

Каментары да артыкула