БЕЛ Ł РУС

У мінскім метро расказалі, што рабіць у выпадку падзення на рэйкі

31.10.2026 / 23:08

Nashaniva.com

Падзенне на станцыйныя пуці ў метро можа адбыцца па розных прычынах — праз няўважлівасць, пагаршэнне самаадчування ці выпадковы штуршок. У такой сітуацыі галоўнае — дзейнічаць правільна. Алгарытм дзеянняў нагадалі ў прэс-службе ДП «Мінскі метрапалітэн».

Па словах спецыялістаў, калі электрацягніка няма паблізу, то не трэба спрабаваць выбрацца на платформу самастойна. Трэба ісці ўздоўж сцяны ў бок электронных гадзіннікаў, спыніцца за чорна-белай рэйкай — гэта бяспечная зона. Далей трэба прыцягнуць увагу пасажыраў і работнікаў метрапалітэна.

Калі ж электрацягнік набліжаецца, то варта легчы ў латок паміж рэйкамі тварам уніз, прыціснуць рукі ўздоўж цела, не рухацца і заставацца ў такім становішчы.

«Важна памятаць: уздоўж краю платформы праходзіць кантактная рэйка пад высокім напружаннем, — адзначылі спецыялісты. — Набліжацца да яе небяспечна для жыцця». 

Відавочцам здарэння варта неадкладна паведаміць работнікам метрапалітэна, падаць машыністу сігнал «Стоп» (кругавы рух рукой) і не спрабаваць самастойна даставаць чалавека з пуцей.

Чытайце таксама:

У мінскім метро патлумачылі, як працуюць дзверы на платформе зялёнай веткі

Лукашэнка задумаў пусціць у метро трамваі

Мінскія ўлады патлумачылі, чаму не называюць дакладныя даты адкрыцця новых станцый метро

Плаціць за праезд у наземным транспарце Мінска можна будзе карткай любога банка

Каментары да артыкула