БЕЛ Ł РУС

Ціханоўскі пра Ціханоўскую: Яна кажа: «Балюча чуць». Зараз табе будзе яшчэ больш балюча

6.11.2026 / 11:18

Nashaniva.com

«Калі я скажу пра тваё сапраўднае стаўленне, Святлана Георгіеўна. Пра тое, як не плячо падставілі, а падножку, як плюнулі ў спіну, у твар».

Ціханоўскі апублікаваў згенераваную штучным інтэлектам выяву жонкі і заявіў, што гэта фота, якое яму даслалі падпісчыкі

Блогер Сяргей Ціханоўскі працягнуў завочную вайну са сваёй жонкай. У новым стрыме ён адрэагаваў на нядаўняе інтэрв’ю Святланы Ціханоўскай на Deutsche Welle. У тым інтэрв'ю лідарка дэмакратычных сіл сказала, што словы мужа яе «крыўдзяць» і што ёй «вельмі крыўдна і непрыемна».

Чытайце: Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Ціханоўскі ў адказ заявіў, што яму было балюча пасля вызвалення ў 2025 годзе, калі ён нібыта не атрымаў падтрымкі.

Блогер расказаў гісторыю пра тое, што Святлана нібыта пазычыла яму грошы на адзенне, а ён нібыта вярнуў іх пасля.

«Мне было балюча. Вось яна кажа: ёй балюча чуць. Зараз табе будзе яшчэ больш балюча. Калі я скажу пра тваё сапраўднае стаўленне, Святлана Георгіеўна, пра тое, як не плячо падставілі, а падножку, як плюнулі ў спіну, у твар», — працягнуў ён.

Ціханоўскі таксама апублікаваў згенераваную штучным інтэлектам выяву жонкі і заявіў, што гэта фота, якое яму даслалі падпісчыкі.

Чытайце таксама:

Ціханоўскі заявіў, што цяпер у кожным стрыме будзе ўключаць відэа з Мелказёравым па некалькі разоў

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага

Вадзім Пракоп'еў: Ціханоўскі вярнуўся ў зону камфорту. Гэта нізкая планка, але я паважаю яго выбар

Адкуль у Ціханоўскага крыўда праз грошы на зубы? Разбіраемся ў гісторыі

Каментары да артыкула