БЕЛ Ł РУС

На Гомельшчыне будуць вырошчваць грыбы-біястымулятары

6.11.2026 / 22:01

Nashaniva.com

На Гомельшчыне плануюць павялічыць вытворчасць грыба яжовіка грабенчатага — грыба, які апошнім часам набыў вялікую папулярнасць дзякуючы сваім карысным уласцівасцям.

Скрыншот з відэа

Гэты і іншыя віды грыбоў вырошчваюць на прадпрыемстве «Даманавіцкая грыбная даліна», размешчаным у Калінкавіцкім раёне. Асноўны напрамак яго дзейнасці — вытворчасць вешанак і шыітаке. Аднак цяпер прадпрыемства збіраецца пашыраць вырошчванне так званых грыбоў-біястымулятараў.

Кіраўнік прадпрыемства Іван Слука паведаміў, што пасля атрымання неабходных тэхнічных умоў вытворчасць яжовіка будзе пераведзена на прамысловы ўзровень. Плануецца выпускаць не менш за адну тону зернеміцэлію, а таксама свежыя і сушаныя пладовыя целы грыба для непасрэднага продажу. Акрамя таго, з яго будуць вырабляць парашок і капсуляваны прадукт.

Папулярнасць яжовіка грабенчатага звязваюць з яго патэнцыйным уплывам на працу мозгу і нервовай сістэмы. Яго называюць прыродным наатропам, адаптагенам і біястымулятарам. Як сцвярджаецца, гэты грыб здольны стымуляваць рост і аднаўленне клетак галаўнога мозгу.

Таксама яму прыпісваюць здольнасць спрыяць нейрапластычнасці, зніжаць рызыку дэменцыі і кагнітыўных парушэнняў, памяншаць трывожнасць, паляпшаць настрой, падтрымліваць імунную сістэму і працу страўнікава-кішэчнага тракту.

Праўда, магчымы эфект ад ужывання яжовіка не праяўляецца адразу, а мае назапашвальны характар.

Чытайце таксама:

У Літву не ўпусцілі 7 тон беларускіх радыеактыўных лісічак

У Еўропе моцна не ўрадзілі труфелі. Цэны на іх выраслі на траціну

У Гомелі жанчына ледзь выжыла, павячэраўшы бледнымі паганкамі. Google запэўніў яе, што гэта сыраежкі

Каментары да артыкула