Сярод загінулых падчас страляніны ў Кракаве — расіянка
Жанчыне быў 51 год.
Фота: Omar Marques / Getty Images
Смерць расіянкі пацвердзіла польскае МУС. Прозвішча жанчыны не называецца.
Раніцай 8 лістапада польскія службы паведамлялі пра шасцярых загінулых — чатырох жанчын і двух мужчын. Сярод іх былі чацвёра палякаў, 32‑гадовы брытанец і 51‑гадовая замежніца, грамадзянства якой спачатку не называлі, каб паведаміць яе родным.
Сярод параненых ёсць грамадзяне Польшчы, Вялікабрытаніі, Партугаліі, Расіі, Германіі і Аўстрыі. Пра беларусаў сярод пацярпелых не паведамлялася.
7 лістапада 24‑гадовы паляк Міхал О. заехаў на аўтамабілі на Галоўную Рынкавую плошчу Кракава і пачаў страляць па мінаках. Яго паранілі і затрымалі пасля перастрэлкі з паліцыяй. У кватэры нападніка знайшлі целы яго бацькоў і сястры.
У Польшчы 8 і 9 лістапада абвешчаная нацыянальная жалоба.
Чытайце таксама:
«Такія жыццярадасныя людзі. Не тое што ён». Суседзі расказалі пра сям’ю нападніка з Кракава
Момант затрымання стралка ў Кракаве трапіў на ВІДЭА
Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі