Свет

Параненых у Кракаве паліцыянтаў выратавалі два вядомыя хірургі: яны абедалі побач і кінуліся на дапамогу

Двум паліцыянтам, якія спынілі стралка ў Кракаве, дапамог шчаслівы збег абставін, дзякуючы якому яны атрымалі найлепшую першую дапамогу. Паводле выдання Fakt, у суседнім рэстаране ў гэты час акурат абедалі два дасведчаныя хірургі. Адзін з іх пазней аперыраваў параненага. Цяпер палякаў заклікаюць здаваць кроў для паліцыянта Якуба Куліка.

Мінакі дапамагаюць параненым. Скрын відэа

Якуб Кулік і Артур Мараньскі атрымалі цяжкія раненні, калі спынялі нападніка ў Кракаве 7 лістапада. Адзін з іх, ужо паранены, апошнімі сіламі адкрыў агонь па стралку. Пасля, стоячы на каленях, трымаў яго пад прыцэлам, пакуль сам не ўпаў на зямлю.

Прадстаўніца паліцыі Катажына Цісла пацвердзіла выданню Fakt, што абодва паліцыянты былі вельмі цяжка параненыя. Аднаго даставілі ў бальніцу ў стане непасрэднай пагрозы жыццю.

Але дапамогу яны атрымалі ўжо на вуліцы. З рэстарана непадалёк выбеглі два вядомыя кракаўскія хірургі, якія выпадкова апынуліся побач.

Адным з іх быў прафесар Міхал Пэндзівятр. Паводле звестак Fakt, пасля дапамогі на месцы ён таксама аперыраваў аднаго з паліцыянтаў у бальніцы.

Прафесар Міхал Пэндзівятр

Пэндзівятр узначальвае другую кафедру хірургіі Ягелонскага ўніверсітэта і аддзяленне агульнай, анкалагічнай, метабалічнай і неадкладнай хірургіі Універсітэцкай бальніцы ў Кракаве. Як адзначае выданне, ён атрымаў узнагароду Кракаўскай акруговай урачэбнай палаты за найлепшы вынік спецыялізаванага экзамену, а таксама паказаў найлепшы вынік у краіне на экзамене па анкалагічнай хірургіі.

Другім доктарам, які ратаваў паліцэйскіх на вуліцы, паводле папярэдняй інфармацыі Fakt, хутчэй за ўсё, быў доктар Матэвуш Вердак. Ён таксама вядомы кракаўскі хірург.

Тым часам міністр юстыцыі Польшчы Вальдэмар Журэк заклікаў здаваць кроў для паліцэйскага Якуба Куліка. Паводле міністра, паліцыянт змагаецца за жыццё, адно з яго лёгкіх не функцыянуе.

Паліцыянту патрэбная кроў групы AB Rh+ — чацвёртая, рэзус-станоўчая. Журэк заклікаў усіх, хто можа дапамагчы, звяртацца ў пункты здачы крыві па ўсёй Польшчы. Пры здачы трэба выразна пазначыць, што кроў прызначаная для Якуба Куліка.

«Сёння ён ратаваў людзей на кракаўскім Рынку. Цяпер дапаможам выратаваць яго», — напісаў міністр. Яго заклік перапосціла канцылярыя прэм’ер-міністра Польшчы.

Да дапамогі таксама заклікала 6‑я паветрана-дэсантная брыгада. Кулік раней служыў у ёй і толькі нядаўна перайшоў з войска ў паліцыю.

Падчас нападу ў цэнтры Кракава загінулі шэсць чалавек. Нападніка паранілі і затрымалі.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Быхаве паставілі выродлівы помнік жанчыне. Разам са скульптурай у Касцюковічах ён можа стаць сімвалам культурнай дэградацыі Беларусі пры Лукашэнку23

У Быхаве паставілі выродлівы помнік жанчыне. Разам са скульптурай у Касцюковічах ён можа стаць сімвалам культурнай дэградацыі Беларусі пры Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

«Яшчэ нічога не патраціў». Бяляцкі расказаў, на што патраціць грошы ад Нобелеўскай прэміі міру6

На мінскай Камароўцы ўпалі цэны: бананы каштуюць 1,9 рубля, мандарыны — 3,9

З ютуба выдаленыя два чарговыя стрымы Ціханоўскага19

Легендарны хакеіст з беларускімі каранямі Грэцкі падтрымаў адмову Канады выдаваць візы расійскім хакеістам

Па тэлевізары паказалі, як Баскаў падарыў заплечнікі шматдзетнай сям’і. А пра іх дом за $1,8 мільёна прамаўчалі13

ГУР вызначыла расіян, датычных да ўдару па Камышавасе, дзе забілі як мінімум 55 чалавек8

Лідара кенійскай секты, які замарыў голадам 190 дзяцей, прысудзілі да 200 гадоў турмы

Акцёр з расійскага серыяла «Ранеткі» памёр ад курынай косткі ў горле1

Дзе цяпер Кірыл Слука? Яго песню «И назвал тебя любимой, любимая — Бе-ло-руууссия» ведалі ўсе39

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Быхаве паставілі выродлівы помнік жанчыне. Разам са скульптурай у Касцюковічах ён можа стаць сімвалам культурнай дэградацыі Беларусі пры Лукашэнку23

У Быхаве паставілі выродлівы помнік жанчыне. Разам са скульптурай у Касцюковічах ён можа стаць сімвалам культурнай дэградацыі Беларусі пры Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць