БЕЛ Ł РУС

Загінулай замежніцай падчас страляніны ў Кракаве аказалася жанчына з Аўстрыі

8.11.2026 / 19:35

Nashaniva.com

Падчас тэракту ў Кракаве былі забітыя шэсць чалавек. Сярод ахвяр была 51‑гадовая жанчына з Аўстрыі, паведаміў ваявода Малапольскага ваяводства Кшыштаф Клэнчар, піша Onet.

Фота: AP Photo / Beata Zawrzel

Раней агучвалася інфармацыя, што забітая жанчына-замежніца — расіянка. Але яна не пацвердзілася.

Яшчэ адным замежнікам, які загінуў у тэракце, стаў 32‑гадовы грамадзянін Вялікабрытаніі.

Страляніна на Рынкавай плошчы ў Кракаве адбылася ў суботу пасля 15:00. 24‑гадовы паляк уехаў на аўтамабілі на плошчу і адкрыў агонь па выпадковых людзях. Загінулі шэсць чалавек, яшчэ 16 атрымалі раненні. Нападнік быў затрыманы пасля перастрэлкі з паліцыяй.

У сувязі з трагедыяй 8 і 9 лістапада абвешчаны ў Польшчы днямі нацыянальнай жалобы.

Чытайце таксама:

Беларус паскардзіўся ў пракуратуру на кіраўніка TV Republika: той сказаў, што ў страляніне ў Кракаве ўдзельнічалі замежнікі

Параненых у Кракаве паліцыянтаў выратавалі два вядомыя хірургі: яны абедалі побач і кінуліся на дапамогу

«Такія жыццярадасныя людзі. Не тое што ён». Суседзі расказалі пра сям’ю нападніка з Кракава

Момант затрымання стралка ў Кракаве трапіў на ВІДЭА

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі

Каментары да артыкула