У Смалявічах нафтапрадукты трапілі ў раку
Жыхары Смалявічаў заўважылі на паверхні вады ў мясцовай рацэ Пліса масляністыя плямы, а таксама адчулі характэрны пах нафтапрадуктаў. Забруджванне выявілі ў раёне вуліцы Камсамольскай, паведаміла прэс-служба Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
Скрыншот з відэа
На месца аператыўна выехалі спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра аналітычнага кантролю Мінпрыроды. Яны ўзялі пробы вады, каб вызначыць канцэнтрацыю шкодных рэчываў.
У міністэрстве выказалі папярэднюю версію, што алівы і тэхнічныя вадкасці маглі трапіць у ліўневую каналізацыю. Моцныя восеньскія дажджы маглі змыць іх з гарадскіх тэрыторый і дарог у паверхневыя сцёкі.
Дакладную крыніцу забруджвання яшчэ высвятляюць.
Чытайце таксама:
«Вокны з чорным налётам не адмыць». Пінчукі скардзяцца на адходы «Пінскдрэва»
Трамп адменіць абмежаванні на выкіды метану для нафтагазавай галіны
Акіян страчвае свае «трапічныя лясы». Прагнозы навукоўцаў невясёлыя
Гранітныя пліты, крыжы, агароджы. Сям'я знайшла ў лесе могілкі хатніх жывёл