У беларускай краме знайшлі мясны прадукт усяго па 4 капейкі за кілаграм
У адным з мінскіх супермаркетаў журналісты Tochka.by знайшлі незвычайна танны мясны прадукт. Свіныя косці для супоў там прадаюць усяго па 4 капейкі за кілаграм.
Фота: Tochka.by
Ёсць у продажы і ялавічныя супавыя косткі. Яны каштуюць у пяць разоў даражэй — 20 капеек за кілаграм.
Фота: Tochka.by
Тым часам цэны на мяса ў беларускіх крамах працягваюць выклікаць незадаволенасць пакупнікоў. Нядаўна ў сацыяльных сетках актыўна абмяркоўвалі падаражанне курынага філе: людзі скардзіліся, што яго кошт набліжаецца да 20 рублёў за кілаграм. У некаторых крамах нават узнікаў часовы недахоп гэтага прадукту, бо яго хутка раскуплялі.
Журналісты праверылі цэны ў мінскіх крамах і не знайшлі філе, даражэйшага за 20 рублёў. Найбольш высокі кошт быў 18,90 рубля за кілаграм філе ў марынадзе і 18,59 рубля за замарожанае. У сярэднім філе каштуе 14,50—17,50 рубля за кілаграм, а курыная грудка — 10—12 рублёў.
Чытайце таксама:
Беларусаў шакаваў рост цэнаў на скумбрыю, яйкі і сала. Вось што людзі кажуць
«Робім стаўкі, што будзе на НГ». У сацсетках абмяркоўваюць рэзка падаражэлую скумбрыю
У Даніі хочуць забараніць развядзенне турбакурэй. Яны набіраюць два кілаграмы ўсяго за 33 дні
Якіх імпартных тавараў у беларускіх крамах найбольш, а якіх няма зусім?