БЕЛ Ł РУС

У ЗША задумалі ўвесці новыя мыты супраць Еўрасаюза і яшчэ 13‑ці краін

25.11.2026 / 22:42

Nashaniva.com

ЗША плануюць увесці новыя мытныя пошліны ў дачыненні да 14 гандлёвых партнёраў, у тым ліку Еўрапейскага саюза і Кітая. Гэта прапанова стала вынікам расследаванняў магчымых залішніх вытворчых магутнасцяў і перавытворчасці. Пра яе 25 лістапада паведаміла Упраўленне гандлёвага прадстаўніка ЗША на чале з Джэймісанам Грырам.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: vecteezy.com

Новыя мыты могуць закрануць Еўрасаюз, Кітай, Індыю, Бангладэш, Камбоджу, Інданезію, Японію, Паўднёвую Карэю, Малайзію, Сінгапур, Швейцарыю, Тайвань, Тайланд і В'етнам.

Найбольшую стаўку — 20% — плануюць увесці для Кітая і В'етнама. Для Камбоджы і Інданезіі яна складзе 18%, для Індыі — 17%.

У дачыненні да гандлёвых партнёраў, якія раней заключылі з ЗША гандлёвыя пагадненні, пошліны ў асноўным будуць абмежаваныя 15%. Гэта тычыцца, у прыватнасці, Еўрасаюза, Паўднёвай Карэі і Тайваня.

Джэймісан Грыр запэўніў, што прапанаваныя меры не выходзяць за межы дзейных гандлёвых дамоўленасцяў з Кітаем. Аднак яшчэ да абвяшчэння амерыканскай прапановы Міністэрства замежных спраў Кітая перасцерагло ЗША ад увядзення мытаў і развязвання гандлёвых войнаў.

Расследаванне, на падставе якога прапанавалі новыя тарыфы, Упраўленне гандлёвага прадстаўніка ЗША пачало ў сакавіку. Гэта адбылося пасля таго, як Вярхоўны суд прызнаў незаконнымі мытныя пошліны, уведзеныя раней прэзідэнтам Дональдам Трампам.

Перад магчымым увядзеннем новых мытаў плануецца правесці грамадскае абмеркаванне. Адпаведныя слуханні прызначаныя на 25 студзеня 2027 года.

Чытайце таксама:

ЗША адмяняюць 50‑працэнтныя пошліны на шэраг тавараў з Канады

Трамп скасуе пошліны на ірландскі віскі, бо «прасілі ўсе»

Белы дом рыхтуецца дзейнічаць без згоды Кангрэса, калі на выбарах перамогуць дэмакраты

Што адбываецца з дызельным палівам у ЗША і чаму Трамп так клапоціцца пра гэта

Каментары да артыкула