Свет22

ЗША адмяняюць 50‑працэнтныя пошліны на шэраг тавараў з Канады

ЗША з 30 кастрычніка адмяняюць 50‑працэнтныя мытныя пошліны на шэраг канадскіх тавараў. Адпаведны ўказ у пятніцу, 23 кастрычніка, падпісаў Дональд Трамп, піша DW.

Высокія пошліны скасаваныя, у прыватнасці, на фанеру, некаторыя віды папяровай прадукцыі, станкі для цэлюлозна-папяровай прамысловасці, упаковачныя скрынкі і кардонныя каробкі, а таксама на свежыя і сушаныя марскія водарасці.

Пры гэтым, каб ураўнаважыць сваё рашэнне, Белы дом уключыў у спіс тавараў, якія абкладаюцца пошлінамі, такую прадукцыю з Канады, як дываны, фарбы, шампуні, какава-парашок, драўляныя труны, палачкі для марожанага, кандыцыянеры, маразільныя камеры, а таксама тавары для стральбы з лука і каноэ.

Атава ацэньвае дзеянні суседняй краіны, заявіў канадскі міністр па міжведамасных адносінах і адказны за гандаль з ЗША Дамінік Леблан.

Атава «гатовая канструктыўна і добрасумленна працаваць над стварэннем больш узаемавыгадных гандлёвых адносін, якія ўлічваюць інтарэсы Канады», — патлумачыў ён.

Каментары2

  • Тры лiтары
    24.10.2026
    Рыжага клоуна масквы паслалi
  • Ёсік
    24.10.2026
    Шаноўная рэдакцыя НН, скрынка гэта і ёсьць каробка.

Цяпер чытаюць

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос20

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская пра ліст часткі былых палітвязняў: Такія адкрытыя лісты трэба пісаць Лукашэнку37

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна50

Вынеслі прысуд былому рэктару віцебскага ВНУ, які прыдумляў студэнтаў — вельмі лагодны

На выбарах у ЗША прайграла кангрэсвумен-украінка, якая галасавала супраць падтрымкі Украіны11

Падчас адпачынку ў В'етнаме памерла 69‑гадовая беларуска5

НАТА рыхтуе стратэгію ўдараў у глыбіню Расіі на выпадак атакі Пуціна4

Венгрыя праз 36 гадоў адкрыла архівы інфарматараў камуністычнай эпохі15

«Ён можа актывізаваць свае кантакты з Пуціным». Эксперты ацанілі наступствы паразы Трампа для Украіны і Еўропы4

Памёр Цінта Брас8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос20

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць