БЕЛ Ł РУС

Беларус спрабаваў патаемна правезці праз мяжу каштоўную кнігу XVII стагоддзя

27.11.2026 / 18:11

Nashaniva.com

Брэсцкія мытнікі знайшлі ў аўтамабілі беларуса, які перасякаў мяжу праз пункт пропуску «Брэст», старадаўнюю кнігу на нямецкай мове. Эксперт мытнай лабараторыі прызнаў яе культурнай каштоўнасцю, піша прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта.

Мужчына выбраў для перасячэння мяжы зялёны калідор і заявіў, што не мае тавараў, якія падлягаюць абавязковаму мытнаму дэклараванню. Аднак увагу інспектара прыцягнула кніга ў белай вокладцы, якая знаходзілася ў салоне аўтамабіля і пра якую кіроўца не паведаміў.

Падчас высвятлення абставін мужчына расказаў, што перавозіў кнігу на просьбу незнаёмага чалавека.

Мытны эксперт вызначыў, што выданне датуецца XVII стагоддзем. Яго кошт ацанілі прыкладна на 26 тысяч беларускіх рублёў. Да судовага рашэння кнігу канфіскавалі.

Брэсцкая мытня распачала адміністрацыйны працэс паводле часткі 2 артыкула 15.1 КаАП Беларусі. Санкцыя прадугледжвае штраф да 30 базавых адзінак, а таксама магчымую канфіскацыю незаконна перамешчаных тавараў і транспартнага сродку.

Чытайце таксама:

Беларусаў папярэджваюць пра новы фішынгавы сайт, які маскуецца пад мытны рэсурс

У Беларусь спрабавалі ўвезці 123 кілаграмы небяспечнага псіхатропа

Кіроўца аўтобуса Мінск — Вільня спрабаваў правезці 25 тысяч еўра ў трусах

У Польшчы беларускаму дальнабойшчыку пагражае турма — спрабаваў увезці экзатычных яшчарак

Каментары да артыкула