Беларускія мытнікі прадухілілі спробу ўвозу на тэрыторыю Еўразійскага эканамічнага саюза 123 кілаграмаў небяспечнага псіхатропнага рэчыва. Яго знайшлі ў грузавіку літоўскага перавозчыка, які прыбыў з Еўрасаюза ў пункт пропуску «Беняконі», паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта.

За рулём знаходзіўся 43‑гадовы грамадзянін Казахстана. Паводле пададзеных ім дакументаў, грузавік перавозіў алкагольныя напоі. Аднак пасля аналізу здымкаў, атрыманых пры сканаванні грузавога адсека, мытнікі вырашылі правесці паглыблены агляд.
У сценцы рэфрыжэратарнага паўпрычэпа знайшлі спецыяльна абсталяваную схованку. Пасля яе дэмантажу адтуль дасталі 122 скруткі з рэчывам светла-шэрага колеру. Экспертыза пацвердзіла, што гэта небяспечны псіхатроп 4-СМС.

Падчас далейшых аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў і следчых дзеянняў з удзелам беларускіх і расійскіх сілавікоў выявілі ўдзельнікаў злачыннай групы — грамадзян Беларусі і Казахстана.
Гродзенская рэгіянальная мытня распачала крымінальную справу паводле часткі 2 артыкула 328‑1 Крымінальнага кодэкса Беларусі. За такое злачынства прадугледжанае пакаранне да 10 гадоў пазбаўлення волі.

Цяпер чытаюць
Праектавалі кароўнікі і акумулятарны завод, а цяпер узяліся за барока. З велічнага езуіцкага калегіума ў Пінску збіраюцца збіць увесь тынк — а ён быў распісаны фрэскамі
Каментары