Сёння народнаму артысту Беларусі споўнілася б 84 гады, нагадваюць «Мінск-Навіны».

«Мінск-Навіны»

Ушанаваць памяць выдатнага беларускага рэжысёра з еўрапейскім імем прыйшлі яго калегі з мінскіх тэатраў, большасць — з Тэатра імя М. Горкага, на сцэне якога Барыс Іванавіч паставіў такія культавыя спектаклі, як «Макбет», «Трохграшовая опера», «Трагедыя чалавека», «Амфітрыён», «Трагічная аповесць пра Гамлета, прынца дацкага», «Перад заходам сонца», «Эдып» і іншыя.

Эскіз помніка стварыў мастак Веніямін Маршак. Ён шмат гадоў цесна супрацоўнічаў і сябраваў з рэжысёрам. Помнік зроблены з граніту і бронзы. Яго галоўны элемент — бронзавае крыло птушкі, у якім прарэзаны профіль Барыса Луцэнкі. Ніжэй — гады жыцця (1937-2020).