Музыка22

Американский музыкант спел песню на стихи Анатолия Сыса

Песней Карла Фриерсона из De Phazz начинается проект Global Reload.

У межах гэтага праекта замежныя артысты прадстаўляюць песні на словы беларускіх паэтаў. Амерыканскі музыка выканаў «I will go to where I came» на верш Анатоля Сыса.

Ідэя Global Reload у тым, каб ўзняць прэстыж беларускай культуры і паэзіі, прадэманстраваць, як яна гучыць у выкананні вядомых спевакоў з іншых краінаў свету. Амерыканскі музыка выканаў твор I will go to where I ame на верш Анатоля Сыса. Адмыслова для праекту Global Reload на англійскую яго пераклаў літаратар і перакладчык Віталь Воранаў, які цяпер жыве ў Канзасе, дзе выкладае ў мясцовым унівэрсітэце. Музыку да кампазыцыі напісаў джазавы музыкант Павал Аракелян.

Карл Фрыерсан у музыцы ўжо тры дзесяцігоддзі. Шырокую вядомасць ён атрымаў у якасьці вакаліста нямецкага гуртуDePhazz, а таксама дзякуючы сваім сольным працам, якія цэняцца па ўсім свеце за дасканалае адчуваньне стылю. Творчасць Карла вызначаецца някідкімі вытанчанымі і густоўнымі аранжыроўкамі. Ён жаданы госць на міжнародных джазавых фэстах і аднолькава выдатна пачуваецца як у чыстым джазе, так і ў трып-хопе, дыска ды іншых кірунках.

Калі ў Карла пытаеш, якому з музычных жанраў ён аддае перавагу, ён мае гатовы адказ: «Жыццю, бо мае музыка гэта дакументацыя момантаў майго жыцця». Неўзабаве адбудзецца рэліз яго новага сольнага альбому, які рыхтуецца некалькі год. І ён будзе істотна розніцца ад той музыкі, якую выконвае асноўны праект Карла: «З DePhazz я толькі адна фарба у вялікай карціне. Я адмаўляюся быць вязнем абмежаванняў кампутара, хоць і прызнаю, што вандраваць унутры абмежаванняў можа быць вельмі захапляльным!». Наогул жа амерыканец не лічыць сябе музыкам: «Я – актор. І тэатр быў маёй першай любоўю. Большую частку свайго жыцця я выконваў ролю музыкі». Варта зазначыць, што Фрыерсан супрацоўнічаў з Школаў мастацтваў універсітэту Паўночнай Караліны і меў стыпендыю ў Школе мастацтваў губернатара Паўднёвай Караліны. Яшчэ адзін цікавы факт з біяграфіі выканаўцы – удзел у складзе войскаў ЗША у аперацыі ў Пэрсідскай затоцы. Вынес адтуль такі досвед: «Вайна не мае сэнсу, а найбольшымі ахвярамі становяцца жанчыны і дзеці». Можа менавіта таму, згадваючы Украіну, дзе выступаў неаднойчы, Карл кажа найперш пра тамтэйшых жанчын: «Я ў іх проста закаханы. Гэта вельмі нескладана».

Музыканту прыйшлося даспадобы ідэя праекту Global Reload – прадставіць беларускую культуру ў міжнародным кантэксце. Ён прыняў прапанову выканаць песню will go to where I cameна словы Анатоля Сыса. І зрабіў сваю шыкоўную аранжыроўку да гэтага твора. «Я не рэлігійны чалавек, але адухоўлены. І я адчуваю моцную духоўную сувязь з гэтым беларускім праектам.А верш Анатоля Сыса – гэта сапраўдная экспрэсія, якія ідзе ад самага сэрца», – дзеліцца сваімі ўражаннямі Карл. Ён вельмі шануе паэзію, а сваім улюбёным вершам – яшчэ з чацьвёртага класа – называе The Road Not Taken» (1920) Роберта Фроста.

Твор will go to where I came у арыгінале завецца па першым радку – «Пайду туды, адкуль прыйшоў» і ўваходзіць у два прыжыцьцёвыя зборнікі паэта – «Пан Лес» (1989) і «Сыс» (2002).

Праект «GlobalReload» ладзяць партал Tuzin.fm і грамадзкая кампанія «Будзьма беларусамі!». Ён зьяўляецца лягічным працягам праектаў «Тузін.Перазагрузка» і «Будзьма! Тузін.Перазагрузка-2».

Сяргей Будкін, Аляксей Стрэльнікаў, Кацярына Раманчык, фота – Аляксандар Ждановіч, budzma.by

Падзякі ў падрыхтоўцы прэм’еры: Алегу Ціханаву, Мікалаю Маторыну, Дзьмітрыю Шэпелевічу, Паўлу Аракеляну, Віталю Воранаву.

Карл Фрыерсан (KarlFrierson) – I will go to where I came(lirics Anatol Sys)

I will go to where I came from

Beyond the earth beyond the time

I here found an empty form

Though emptied chalice which was mine

I wish I could have shared it

With you my friend or with a thug

With those who didn’t have a sip

Or those who didn’t have enough

I wonder what my real fault is

The fault of stupid destination?

Life is a string of great deceits

And death’s my only revelation

Аўдыё песні можна паслухаць на партале Tuzin.fm.

Комментарии2

Сейчас читают

Трамп рассказал подробности захвата Мадуро. Основное23

Трамп рассказал подробности захвата Мадуро. Основное

Все новости →
Все новости

«Паша, я тебе не верю». Северинец рассказал, как случайная девушка мотивировала его навсегда перейти на белорусский язык14

Впервые за более чем полвека люди снова полетят к Луне13

Еврокомиссия начала расследование из-за тиктоков, созданных с помощью искусственного интеллекта, которые призывают к выходу Польши из ЕС11

«Она не дождалась этого дня, но этот день дождался ее»: Ларисе Гениюш посмертно выдали Национальный паспорт Беларуси24

Российские войска ударили по многоквартирному дому в историческом центре Харькова

ГУР раскрыло подробности инсценировки гибели командира РДК, за которую получило $500 тысяч от заказчиков ВИДЕО1

Дорожные штрафы будут списываться с карты автоматически. Но не во всех случаях2

Дмитрий Медведев: Финляндии придется заплатить за свою мерзкую русофобию15

«Смена даты в календаре не останавливает войну ни на минуту». Как встречали и что ели на Новый год воины Полка Калиновского?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп рассказал подробности захвата Мадуро. Основное23

Трамп рассказал подробности захвата Мадуро. Основное

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць