Музыка22

Амерыканскі музыка праспяваў песню на верш Анатоля Сыса

Песняй Карла Фрыерсана з De Phazz пачынаецца праект Global Reload.

У межах гэтага праекта замежныя артысты прадстаўляюць песні на словы беларускіх паэтаў. Амерыканскі музыка выканаў «I will go to where I came» на верш Анатоля Сыса.

Ідэя Global Reload у тым, каб ўзняць прэстыж беларускай культуры і паэзіі, прадэманстраваць, як яна гучыць у выкананні вядомых спевакоў з іншых краінаў свету. Амерыканскі музыка выканаў твор I will go to where I came на верш Анатоля Сыса. Адмыслова для праекту Global Reload на англійскую яго пераклаў літаратар і перакладчык Віталь Воранаў, які цяпер жыве ў Канзасе, дзе выкладае ў мясцовым унівэрсітэце. Музыку да кампазыцыі напісаў джазавы музыкант Павал Аракелян.

Карл Фрыерсан у музыцы ўжо тры дзесяцігоддзі. Шырокую вядомасць ён атрымаў у якасьці вакаліста нямецкага гурту DePhazz, а таксама дзякуючы сваім сольным працам, якія цэняцца па ўсім свеце за дасканалае адчуваньне стылю. Творчасць Карла вызначаецца някідкімі вытанчанымі і густоўнымі аранжыроўкамі. Ён жаданы госць на міжнародных джазавых фэстах і аднолькава выдатна пачуваецца як у чыстым джазе, так і ў трып-хопе, дыска ды іншых кірунках.

Калі ў Карла пытаеш, якому з музычных жанраў ён аддае перавагу, ён мае гатовы адказ: «Жыццю, бо мае музыка гэта дакументацыя момантаў майго жыцця». Неўзабаве адбудзецца рэліз яго новага сольнага альбому, які рыхтуецца некалькі год. І ён будзе істотна розніцца ад той музыкі, якую выконвае асноўны праект Карла: «З DePhazz я толькі адна фарба у вялікай карціне. Я адмаўляюся быць вязнем абмежаванняў кампутара, хоць і прызнаю, што вандраваць унутры абмежаванняў можа быць вельмі захапляльным!». Наогул жа амерыканец не лічыць сябе музыкам: «Я – актор. І тэатр быў маёй першай любоўю. Большую частку свайго жыцця я выконваў ролю музыкі». Варта зазначыць, што Фрыерсан супрацоўнічаў з Школаў мастацтваў універсітэту Паўночнай Караліны і меў стыпендыю ў Школе мастацтваў губернатара Паўднёвай Караліны. Яшчэ адзін цікавы факт з біяграфіі выканаўцы – удзел у складзе войскаў ЗША у аперацыі ў Пэрсідскай затоцы. Вынес адтуль такі досвед: «Вайна не мае сэнсу, а найбольшымі ахвярамі становяцца жанчыны і дзеці». Можа менавіта таму, згадваючы Украіну, дзе выступаў неаднойчы, Карл кажа найперш пра тамтэйшых жанчын: «Я ў іх проста закаханы. Гэта вельмі нескладана».

Музыканту прыйшлося даспадобы ідэя праекту Global Reload – прадставіць беларускую культуру ў міжнародным кантэксце. Ён прыняў прапанову выканаць песню I will go to where I came на словы Анатоля Сыса. І зрабіў сваю шыкоўную аранжыроўку да гэтага твора. «Я не рэлігійны чалавек, але адухоўлены. І я адчуваю моцную духоўную сувязь з гэтым беларускім праектам. А верш Анатоля Сыса – гэта сапраўдная экспрэсія, якія ідзе ад самага сэрца», – дзеліцца сваімі ўражаннямі Карл. Ён вельмі шануе паэзію, а сваім улюбёным вершам – яшчэ з чацьвёртага класа – называе The Road Not Taken» (1920) Роберта Фроста.

Твор I will go to where I came у арыгінале завецца па першым радку – «Пайду туды, адкуль прыйшоў» і ўваходзіць у два прыжыцьцёвыя зборнікі паэта – «Пан Лес» (1989) і «Сыс» (2002).

Праект «GlobalReload» ладзяць партал Tuzin.fm і грамадзкая кампанія «Будзьма беларусамі!». Ён зьяўляецца лягічным працягам праектаў «Тузін.Перазагрузка» і «Будзьма! Тузін.Перазагрузка-2».

Сяргей Будкін, Аляксей Стрэльнікаў, Кацярына Раманчык, фота – Аляксандар Ждановіч, budzma.by

Падзякі ў падрыхтоўцы прэм’еры: Алегу Ціханаву, Мікалаю Маторыну, Дзьмітрыю Шэпелевічу, Паўлу Аракеляну, Віталю Воранаву.

Карл Фрыерсан (KarlFrierson) – I will go to where I came (lirics Anatol Sys)

I will go to where I came from
Beyond the earth beyond the time
I here found an empty form
Though emptied chalice which was mine
I wish I could have shared it
With you my friend or with a thug
With those who didn’t have a sip
Or those who didn’t have enough
I wonder what my real fault is
The fault of stupid destination?
Life is a string of great deceits

And death’s my only revelation

Аўдыё песні можна паслухаць на партале Tuzin.fm.

Каментары2

Цяпер чытаюць

«Паша, я табе не веру». Севярынец расказаў, як выпадковая дзяўчына матывавала яго назаўсёды перайсці на беларускую мову4

«Паша, я табе не веру». Севярынец расказаў, як выпадковая дзяўчына матывавала яго назаўсёды перайсці на беларускую мову

Усе навіны →
Усе навіны

Камандзір РДК Дзяніс Капусцін жывы. Яго смерць была інсцэніроўкай9

«Байсол» назваў суму, якую ўдалося сабраць за 2025 год2

Вырасла сума базавай адзінкі1

50 гадоў споўнілася культаваму беларусьфільмаўскаму «Бураціну»6

Яшчэ адна краіна перайшла на еўра7

Стала вядома імя аднаго з памілаваных 30 снежня

Агент беларускай разведкі прызнаўся, што мінулы год быў «проста п**дзяцовым»15

Заўтра будзе небяспечная завіруха, галалёдзіца на дарогах, будзьце асцярожныя

Яны пайшлі ад нас у 2025 годзе. Згадваем беларусаў, якіх мы страцілі8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Паша, я табе не веру». Севярынец расказаў, як выпадковая дзяўчына матывавала яго назаўсёды перайсці на беларускую мову4

«Паша, я табе не веру». Севярынец расказаў, як выпадковая дзяўчына матывавала яго назаўсёды перайсці на беларускую мову

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць