Кнігарня «логвінаЎ» (пр. Незалежнасці, 37А). 18.30.
22 снежня інтэрнэт-часопіс перакладной літаратуры «ПрайдзіСвет» запрашае на «Калядную вечарынку з «ПрайдзіСветам».
У праграме:
— уручэнне прэміі часопіса «ПрайдзіСвет» за найлепшыя пераклады 2013 году.
Са спісам намінантаў на прэмію можна азнаёміцца тут;
— прэзентацыя серыі «PostScriptum», у тым ліку кніг «Прыгоды Шэрлака Холмса» і «Падарунак на Каляды» (зборнік святочнага апавядання);
— прэзентацыя 14-га нумаручасопіса «Лабірынты іншасвету»;
— святкаванне 5-годдзя часопіса «ПрайдзіСвет»;
— калядныя чытанні, прамовы і віншаванні.
У імпрэзе возьмуць удзел:
— намінанты на прэмію часопіса «ПрайдзіСвет»: Альгерд Бахарэвіч, Марыя Мартысевіч, Андрэй Хадановіч і інш.;
— сябры рады часопіса «ПрайдзіСвет»: Ганна Янкута, Кацярына Маціеўская, Уладзь Лянкевіч, Алеся Башарымава і Юля Цімафеева.
Вядучы імпрэзы — Альгерд Бахарэвіч.
Пачатак у 18.30.
Месца правядзення: кнігарня «Логвінаў» (пр-т. Незалежнасці, 37А)
Уваход вольны.
Комментарии