Афиша

Встреча проекта «Читаем свое», посвященная Владимиру Дубовке — 20 марта

Калівусны шапталі – не трэба! –
Дык у вачах свяцілася – любы, імкніся…
І ў вачах было вечна палкае мора і неба:
у нязмерных глыбінях нязмерныя высі…

Уладзімір Дубоўка 

20 сакавіка 2015 года ў 17.30 Літаратурны музей Петруся Броўкі і беларускі жаночы інтэрнэт-партал VELVET запрашаюць школьнікаў 9-11 класаў, бацькоў, настаўнікаў, студэнтаў, а таксама ўсіх зацікаўленых на другую сустрэчу праекта «Чытаем сваё. Класіка» – «УЛАДЗІМІР ДУБОЎКА: ГІСТОРЫЯ ПАЛЁТАЎ І ПАДЗЕННЯЎ».

Вы даведаецеся пра цікавыя факты з жыцця Уладзіміра Дубоўкі: 

  • Два паэтычных аб’яднанні і адзін літаратурны працэс, арганізаваны Дубоўкам;
  • Тысячы савецкіх законаў, перакладзеных на беларускую мову знакамітым паэтам;
  • Сустрэча з Маякоўскім напярэдадні самагубства вялікага рускага паэта;
  • Дваццаць восем год у лагерах і высылцы;
  • Адна прэмія за тое, што скарыўся.

Нас чакае кароткая біяграфічная рэтраспекцыя, сумесны разбор вершаў «да» і «пасля». Мы паспрабуем зразумець, ці сапраўды трагічны лёс здольны зламіць паэта?

Нагадваем, што сумесна з беларускім жаночым інтэрнэт-парталам VELVET.BY і з ініцыятывы Ганны Севярынец, Літаратурны музей Петруся Броўкі распачаў новы праект «Чытаем сваё. Класіка», мэтамі якога з'яўляюцца змяніць стэрыятыпныя погляды на вывучэнне беларускай літаратуры і накіраваць маладых беларусаў на правільны шлях да спазнання нашых класікаў.

Першая сустрэча ў межах праекта была прысвечана Максіму Багдановічу, якая адбылася ў нашым музеі 20 лютага 2015 года.

Куратар – культуролаг Таццяна Ткачова;

Вядоўца – журналіст, выкладчык, літаратуразнаўца Ганна Севярынец.

Адрас: вуліца Карла Маркса, 30;

Кантактны тэлефон: (017) 327-27-50; +375 29 7093876 (Ганна Севярынец)

Комментарии

Сейчас читают

Герой Беларуси Марина Василевская родила дочь от космонавта Олега Новицкого38

Герой Беларуси Марина Василевская родила дочь от космонавта Олега Новицкого

Все новости →
Все новости

ЕС исключит бизнесменов Гуцериева и Шевцова из белорусского санкционного списка3

В Германии в магазине у белоруса выпали деньги. А как стал поднимать, из сумки посыпались украденные шоколадки2

Впервые с 1945 года в США расстреляют военнослужащего. Такое наказание стрелку из Форт-Худа одобрил Трамп1

Арестован сенатор Карпицкий, главный врач Брестской областной больницы14

Как белорусские лазеры помогли исследованиям, за которые в этом году вручили Нобелевскую премию по медицине4

Российских агентов подозревают в проникновении в дома финских депутатов. У одного оставили экскременты12

Назван нобелевский лауреат по физике1

Бывший глава немецкой разведки арестован по подозрению в шпионаже8

Анна Селук захватила треть рекламного рынка Беларуси8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Герой Беларуси Марина Василевская родила дочь от космонавта Олега Новицкого38

Герой Беларуси Марина Василевская родила дочь от космонавта Олега Новицкого

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць