Музыка

Умер польский музыкальный критик, который много писал о Беларуси, Роберт Лещинский

Ва ўзросце 48 гадоў 1 красавіка памёр знаны музычны крытык Роберт Лышчынскі, які шмат зрабіў у тым ліку для прасоўвання беларускай музыкі.

Імавернай прычынай сьмерці называецца цукровы дыябет. Ён быў адным зь вядучых польскіх музычных журналістаў. У 1994-2002 аглядаў музычныя падзеі ў Gazeta Wyborcza, пасьля вёў музычныя праграмы на TV Polonia і канале TylkoMuzyka, быў судзьдзём папулярных музычных праектаў, кіраваў адзьдзелам культуры штодзёньніка Wprost. Яго сьмерць стала поўнай нечанасьцю для яго калег і паплечнікаў.

Робэрт Ляшчынскі быў вялікім прыхільнікам беларускай музыкі і прысьвяціў ёй нямала артыкулаў. Быў першым, хто напісаў разгорнуты водгук на супольны праект «Народны альбом».

Журналіст прыязджаў з Варшавы ў Беласток на канцэрт беларускіх музыкаў. «Спачатку мне падалося дзiўным, што ў краiне, у якой дзеецца шмат важных справаў, артысты займаюцца гiсторыямi 80-гадовае даўнiны.Аказваецца, аднак, што з дапамогай такой формулы пра Беларусь можна сказаць нашмат болей i пры гэтым ня зьвесьцi ўвесь праект да жанру бягучага палiтычнага камэнтара. Вось чаму «Народны Альбом» — гэта перадусiм твор мастацтва. У Польшчы яго рэклямавалi як «антылукашэнкаўскую рок-опэру», з чаго самi творцы сьмяюцца й падкрэсьлiваюць, што iснуюць у Беларусi цалкам афiцыйна. «Антылукашэнкавасьць» «Народнага Альбому» заключаецца магчыма ў тым, што Лукашэнкi там няма», – напісаў крытык у 1998 годзе.

«Гэта быў супэрскі музычны крытык. Я ўпершыню пра яго дазнаўся на пачатку 90-х, калі ў «Gazeta Wyborcza» пабачыў яго артыкул пра фэстываль у Сопаце – проста шэдэўральны, там была глыбокая аналітыка і сыстэмны падыход. Я падумаў, што гэта пісаў рэальны зубр, які з вышыні свайго досьведу можа даваць такія рэзкія ацэнкі. Якое ж было маё зьдзіўленьне, калі мы пазнаёміліся праз колькі год. І я ўбачыў, што гэта не стары дзед, а малады хлопец з дрэдамі», – сказаў у камэнтары дляTuzin.fm аўтар «Народнага альбому» Міхал Анемпадыстаў. Ён кажа, што Робэрт неаднойчы прыязджаў у Менск зь цікавасьці акурат да беларускага року. «Ён быў з адукацыі сацыёляг, таму і музыка яго цікавіла менавіта ў гэтым пляне перадусім, як складовая і актыўная частка культуры. Таму ён адсочваў усе падзеі ў нашай музыцы, востра адчуваў, што беларускі рок на той час быў фактычна нацыятворчай зьявай». Міхал апошні раз размаўляў з Робэртам некалькі год таму. Абмяркоўвалі ідэю беларуска-польска-украінскага культурніцкага часопіса.

Ляшчынскі спрыяў паездцы «Народнага альбому» у Францыю і раіў іншыя беларускія гурты на міжнародныя фэсты, сам неяк быў у журы «Басовішча», стаяў ля вытокаў акцыі «Салідарны зь Беларусьсю». Цікавіўся Робэрт і беларускай поп-музыкай. Быў у захапленьні ў сярэдзіне 00-х ад «Чорнага бумэра» Сярогі, а камэнтуючы на польскім ТВ «Эўравізію-2009», зазначыў, што перамога Аляксандра Рыбака справядлівая, бо той паходзіць зь Беларусі, дзе вельмі разьвітая народная музыка. У 2012 годзе, калі вёў канцэрт «Салідарны зь Беларусьсю» Ляшчынскі адзначыў: «Беларускія гурты лепшыя, чым польскія. Не адзін раз я ўжо ўспамінаў, што нашая музыка мёртвая, а ў беларускай ідзе пра барацьбу, ідэю!». Неяк журналіст у якасьці ды-джэя разаграваў выступ N.R.M. у Беластоку. Гітарыст гурта Піт Паўлаў згадвае: «Усёй камандзе «Народнага альбому» гэта быў блізкі чалавек, а «энэрэмаўцам» яшчэ бліжэйшы. Ён мой пагодка і мы зь ім пэўны час сябравалі. Памятаю, як разам глядзелі ў Варшаве «Матрыцу», як толькі яна выйшла. Той момант нас моцна зьблізіў. Праз нас ён пасябраваў з мастаком Лёнікам Тарасэвічам, прыязджаў да яго ў час «Басовішча» і там пазнаёміўся з сваёй будучай жонкай. Цяжка ўявіць, што такі здаровы і вясёлы чалавек пайшоў з жыцьця. Вельмі скрушная навіна».

Комментарии

Сейчас читают

Герой Беларуси Марина Василевская родила дочь от космонавта Олега Новицкого16

Герой Беларуси Марина Василевская родила дочь от космонавта Олега Новицкого

Все новости →
Все новости

Московское РУВД Минска осталось без начальника3

Вынесли приговор матери, которая убила новорожденного сына5

Под Брестом китайцы строят теплицу, где за огурцами и помидорами будет следить искусственный интеллект2

Более 200 клиентов пострадали от фирмы «Кухни Черри», которую рекламировал пропагандист Тур с женой3

49‑летнего программиста из Бобруйска осудили по политическому делу

«Я — Джейн Доу». Дело о групповом изнасиловании в элитном университете запустило новый всемирный флешмоб36

Белорусов приглашают обниматься с незнакомцами. Цена вопроса — 65 рублей6

Польша перебрасывает на границу с Украиной войска, танки и системы Patriot5

McDonald’s обвиняют в том, что он с помощью ИИ держит высокие цены для тысяч ресторанов1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Герой Беларуси Марина Василевская родила дочь от космонавта Олега Новицкого16

Герой Беларуси Марина Василевская родила дочь от космонавта Олега Новицкого

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць