Литература1616

Васіль Грынь. Гэта вы тутыка купіўшы?

Паціскаем рукі і гаворым:

— Іван.

— Васіль.

— Гэта вы тутыка купіўшы?

— Эгэ.

— Ммм… і Мечыкаву хату?

— Ну.

— А быў у нашым калхозі найлепшы трактарыста, жыццё во ні ўдалося…

— Я ў курсі.

— Вы нейкі нашанскі.

— З Маладэчнага.

— А дык чую!

— Слухайця, ці маіця вы пачку папіросэ?

— Зара у свайго хлапца папрашу, бо я нікурашчы, а ён смаля.

— О! О! Папытайціся, а то б..ь за гэтым трактарам і пойлам німа калі ў магАзін адскочыць… бляха…

— Зара… Ваадзіім! Дай ты дзядзьку пачак папіросэ!

— Наце Вам!

— Ооо! Ну дык спасіба на разе! Вот вам грошы.

— Іван! У нас тутыка ні магАзін! Будзіця ехаць з пойлам каровам, дык аддайця чалавеку!

— А, бляха, вы талковыя хлопцы, віджу. Я вамыка зара яблыкаў даўнейшых прынясу. Гэта са старых футароў, я там ваду каровам чарэпаю.

Прэ з трактара торбу салодкіх смачных яблык…

* * *

Ааа! Падкалоў суседа!

Раніца, футар, дождж, настрой такі ж. Кава з батонам з маслам, беленая козім малаком. З Браніславычам, нешта балбоча і балбоча… Як яго разыграць, каб самому весялей стала?

Паказваю пальцам на дарогу з гары і пытаю:

— Стась!

— Га?

— А хто там ідзе?

— Дзе? — глядзіць у далячыню на пустую дарогу.

— Ну вуныка!.. Хто там ідзе?

— Дзе ты што відзіш?

— Ну ты што, ні бачыш!? Ун! Уу агромістай такой грамадзе?

— Бляха… Нешта мне нічога ні відна. Куды ты паказваеш? На равок? — прыўстаў і прыгнуў, як пёс, галаву, каб змяніць лінію пагляду.

— А што яны нясуць на худых плячах, беларусы?

— Нешта пруць? … Што ты выдумаў?.. Васіліч, ты што!? Нікога тамыка німа, ніхто ні ідзе і нічога ні прэ! Даядай і ўспакойся! Тут во — мы, беларусы, сядзём спакойна і батон з маслам ядзём! Ні дуры галавы! Ха-хаа!

…Хаця перастаў языком малаціць у вуха… Стала спакайней.

Комментарии16

Сейчас читают

В Логойске пекарь отказывается продавать свой хлеб покупателям, у которых есть собаки79

В Логойске пекарь отказывается продавать свой хлеб покупателям, у которых есть собаки

Все новости →
Все новости

В Минске почти тысяча хрущевок — ими скоро займутся2

В протестах в Иране погибли 35 человек, более 1200 арестованы

«Главный я»: Трамп назвал группу чиновников США, которые будут управлять Венесуэлой17

У Трампа отказались исключать вариант военного захвата Гренландии6

Сериал «Pluribus» — самый неправильный постапокалипсис или нечто большее? Рассказываем о смелом мыслительном эксперименте на ТВ15

Пока мир сосредоточен на инфляции и войнах, у Южной Кореи новый враг — выпадение волос4

Популярный российский блогер умерла после косметологической операции8

Джо Байден выслужил пенсию больше, чем зарплата у Трампа6

Видео новогодней дискотеки из сельского клуба в Гомельской области взорвало тикток. Что там необычного?10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

В Логойске пекарь отказывается продавать свой хлеб покупателям, у которых есть собаки79

В Логойске пекарь отказывается продавать свой хлеб покупателям, у которых есть собаки

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць