Афиша

20 мая — публичная лекция Сергея Сахарова: что происходит с медиа сегодня и чем это аукнется завтра?

ЦЕХ (ул. Октябрьская, 16). Начало в 18.30.

У 1939 годзе, каментуючы дэманстрацыю тэлебачання на сусветнай выставе, адзін з аглядальнікаў «Нью-Ёрк Таймс» пісаў: «Праблема тэлебачання ў тым, што людзі павінны сядзець і трымаць свае вочы прылепленымі да экрана; сярэдняя амерыканская сям'я не мае на гэта столькі вольнага часу». Калі зараджалася тэлебачанне, многія прагнозы будучыні гэтага феномену гучалі скептычна - здавалася, што яму няма месца ў тым ладзе жыцця, які ўсталяваўся ў звычайнага чалавека. Аднак сталася наадварот - гэты кірунак масмедыя так моцна паўплываў на людзей, што гэта чалавек з цягам часу пачаў выбудоўваць свой распарадак дня ў адпаведнасці з праграмай перадач улюбёных тэлеканалаў.

Вы скажаце, што Вас гэта не датычыць, бо вы ўжо даўно не аматар тэлебачання? Але ж са з'яўленнем інтэрнэту і перамяшчэннем масмедыя ў прастору глабальнай сеткі гэты працэс ўплыву на чалавека, яго свядомасць, сістэму каштоўнасцяў, матывацыю дзеянняў стаў яшчэ больш адчувальным. Сёння цалкам відавочна, што медыясфера - гэта не толькі крыніца інфармавання, трансляцыі культурных мадэляў, гэта важны фактар фармавання чалавека.

Дзе апынуліся медыя сёння? Чаму вакол так шмат «жаўцізны»? Што не так з беларускім медыярынкам? Як праз некалькі гадоў медыя могуць змяніць жыццё звычайнага беларуса ў долі секунды?

Разважаючы пра будучыню Беларусі, нельга абмінуць аналіз трэндаў, тэндэнцый і кірункаў развіцця сучаснай журналістыкі, узаемаадносін СМІ і сучаснага грамадства.

20 траўня 2016 г. Лятучы ўніверсітэт і Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі ў межах цыкла «Уяўляючы Беларусь: ідэі і вобразы для супольнай будучыні» запрашаюць на адкрытую лекцыю Сяргея Сахарава, галоўнага рэдактара інтэрнэт-часопіса пра Мінск CityDog.by. Разважаючы пра сучасныя медыя, мы пагаворым таксама пра пазіцыянаванне інтэрнэт-выданняў, перспектывах стварэння «машыны часу» і пра тое, як гэта паўплывае на сродкі масавай інфармацыі.

Лекцыя «Плюс-мінус дваццаць гадоў: што адбываецца з медыя сёння і чым гэта адгукнецца заўтра?» будзе праходзіць у крэатыўнай прасторы «ЦЭХ» (вул. Кастрычніцкая, 16), пачатак а 18.30. Уваход вольны!

Відэазапісы папярэдніх лекцый і анонсы наступных падзей шукайце на сайце Лятучага ўніверсітэта.

Комментарии

Сейчас читают

Гастроли Шамана в Беларуси отменили

Гастроли Шамана в Беларуси отменили

Все новости →
Все новости

Белоруска сыграла свадьбу за 10 тысяч долларов. За что такие деньги?16

Белорус за 150 рублей пытается продать эксклюзивную фигурку из «Киндера»1

Литва и США будут обсуждать признание гибридных атак Беларуси террористическими действиями18

Дмитрий Басков стал совладельцем пивоваренной компании24

Появился новый способ выманить коды из SMS3

Иностранный бренд выпустил провокационную линию одежды на тему Чернобыля9

Карлос Алос оставляет пост главного тренера Беларуси1

В Казани судили Исуса Христоса6

Уроженец Беларуси возглавил Моссад21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гастроли Шамана в Беларуси отменили

Гастроли Шамана в Беларуси отменили

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць