Виктор Малыщиц: Ночь в сердце Налибокского края
Ноч у сэрцы Налібоцкага краю, драўляны мост праз Заходнюю Бярэзіну. На дзіва, у глухой вёсачцы ў 2 гадзіны ночы ў адной толькі хаце гарэлі вокны. Усё гэта разам з веснавымі пахамі чаромхі, спевамі салаўёў стварала нейкія неверагодныя ўражанні. Цікава, а чаму ў той хаце зараз не спяць? Пра што зараз там думаюць? Як гэта — кожны вечар засынаць пад салаўіныя трэлі і перакаты ракі пад мастом?
Разгадка апынулася больш празаічнай — у хаце ўсю ноч жорстка лілася гарэлка, нейкія неадэкватныя мужыкі раз-пораз выскоквалі на двор і крычалі нешта няўцямнае. Давялося стаяць ціха і закрываць сабой экран і лямпачкі на фотаапараце). Але калі гляжу на гэтае фота, усё адно думаю, як гэта — жыць у такім месцы ў самым сэрцы Налібоцкай пушчы побач з ракой?

-
70‑летний пенсионер издал свой первый роман сам. «Тео из Голдена» стал и остается бестселлером
-
«Дом, в котором…» Мариам Петросян — рассказываем о культовой для поколения 2010‑х книге-бестселлере, которую перевели на белорусский язык
-
Объявлен длинный список номинантов на премию имени Ежи Гедройца за лучшую белорусскую книгу 2025 года
Комментарии