Афиша

Летучий университет объявляет набор на новую программу и приглашает на презентацию

19 сентября. 20.00. Корпус 8 (Машерова, 9).

Мысленне — прастора, па якой немагчыма хадзіць аднаму. Тут патрэбныя паплечнікі, калегі, апаненты, крытыкі, сябры і ворагі. Хто ёсць хто, якую з пазіцый прыняць, дзе праўда, а дзе мана, што абраць — невядомую сцежку ці пракладзены шлях? Паддаўшыся спакусе гэтага фантастычна цікавага падарожжа, хтосьці адразу будзе шукаць Настаўніка, хтосьці — спачатку добрую кампанію… Паступова прыйдзе да разумення таго, што ў гэтым падарожжы мусіць знайсці перад усім сябе, сваю ідэнтычнасць, сваё разуменне Часу і Прасторы…

Лятучы ўніверсітэт ад пачатку існавання пазыцыянаваў сябе як прастора мыслення і супольнасць — перад усім, і толькі потым — як адукацыйныя курсы і школы. Ён спрабаваў пазначыць сябе праз шэраг амбітных, часам правакатыўных, а часам незразумелых вобразаў: «Універсітэт не для студэнтаў», «Універсітэт гульні», «Асабістая траекторыя ў вольнай адукацыйнай прасторы і педагогіка ідэала» і г.д. У гэтым пошуку ўніверсітэт спрабуе пазначыць сябе для тых, каго цікавяць не дыпломы і прэстыжныя прафесіі, а актуальныя і ўнікальныя напрамкі сучаснай беларускай думкі, розныя падыходы ў мысленні, гуманітарных і інтэлектуальных практыках, хто шукае свайго Настаўніка.

Лятучы ўніверсітэт у сталым руху і сталым пошуку, таму кожная новая праграма, з аднаго боку, працягвае добрыя традыцыі, але, разам з тым, і спрабуе пазначыць новыя акцэнты, зыходзячы з актуальнай сітуацыі і патрэбаў часу, выклікаў знешніх і ўнутраных.

Ці варта пайсці гэтым шляхам? На чым засяроджвае ўвагу супольнасць у гэтым годзе? Якія магчымасці прапануе новая праграма? І які ён насамрэч — Лятучы ўніверсітэт?

У межах Тыдня беларускага мыслення Лятучы ўніверсітэт запрашае да сумоўя «Лятучы вядомы і невядомы», дзе Вы даведаецеся пра розныя бакі жыцця і дзейнасці Лятучага з «першых вуснаў». Пра ўнікальную прастору супольнага мыслення, адукацыі і развіцця, а таксама пра планы на бліжэйшы навучальны год распавядуць Сябры супольнасці Лятучага — лектары, сталыя ўдзельнікі курсаў, Школаў і семінараў. У імпрэзе прымаюць удзел: Уладзімір Мацкевіч і Павел Баркоўскі, Ігар Бабкоў і Вячаслаў Бабровіч, Ірына Дубянецкая і Тацяна Вадалажская, Міхаіл Баярын, Алег Дзярновіч і Іван Вядзенін, Аксана Шэлест, Андрэй Шутаў, Юлія Галіноўская ды інш.

Выступоўцы будуць готовыя адказаць на ўсе Вашыя пытанні, якія, дарэчы, Вы можаце даслаць заранёў, зайшоўшы па спасылцы «Задайце пытанне Лятучаму».

Імпрэза адбудзецца 19 верасня а 20.00 у залі Корпус 8 (Машэрава, 9). Запрашаюцца ўсе зацікаўленыя!

Папярэдне пазнаёміцца з новай праграмай можна на сайце Лятучага ўніверсітэта.

Комментарии

Сейчас читают

Белоруска устроилась на работу в кондитерский магазин. Но выяснилось, что за посещение туалета ей нужно платить31

Белоруска устроилась на работу в кондитерский магазин. Но выяснилось, что за посещение туалета ей нужно платить

Все новости →
Все новости

Арина Соболенко поддержала введение гендерного тестирования теннисисток10

В Польше белорус управлял грузовиком с более чем четырьмя промилле алкоголя11

Подоляк: Зеленский готов к встрече с Путиным5

Умер бывший министр экономики Владимир Шимов10

Домрачева рассказала, почему не планирует работать тренером в Беларуси2

Умерла Майя Кляшторная4

Белорусы после поездки в Португалию получили счет на 100 тысяч евро2

В Румынии контролируемо взорвали Дунай, чтобы направить поток воды на АЭС4

Сколько белорусов получили польское гражданство за последнее время. Цифры впечатляют45

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Белоруска устроилась на работу в кондитерский магазин. Но выяснилось, что за посещение туалета ей нужно платить31

Белоруска устроилась на работу в кондитерский магазин. Но выяснилось, что за посещение туалета ей нужно платить

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць