Афіша

Лятучы ўніверсітэт абвяшчае набор на новую праграму і запрашае на імпрэзу

19 верасня. 20.00. Корпус 8 (Машэрава, 9).

Мысленне — прастора, па якой немагчыма хадзіць аднаму. Тут патрэбныя паплечнікі, калегі, апаненты, крытыкі, сябры і ворагі. Хто ёсць хто, якую з пазіцый прыняць, дзе праўда, а дзе мана, што абраць — невядомую сцежку ці пракладзены шлях? Паддаўшыся спакусе гэтага фантастычна цікавага падарожжа, хтосьці адразу будзе шукаць Настаўніка, хтосьці — спачатку добрую кампанію… Паступова прыйдзе да разумення таго, што ў гэтым падарожжы мусіць знайсці перад усім сябе, сваю ідэнтычнасць, сваё разуменне Часу і Прасторы…

Лятучы ўніверсітэт ад пачатку існавання пазыцыянаваў сябе як прастора мыслення і супольнасць — перад усім, і толькі потым — як адукацыйныя курсы і школы. Ён спрабаваў пазначыць сябе праз шэраг амбітных, часам правакатыўных, а часам незразумелых вобразаў: «Універсітэт не для студэнтаў», «Універсітэт гульні», «Асабістая траекторыя ў вольнай адукацыйнай прасторы і педагогіка ідэала» і г.д. У гэтым пошуку ўніверсітэт спрабуе пазначыць сябе для тых, каго цікавяць не дыпломы і прэстыжныя прафесіі, а актуальныя і ўнікальныя напрамкі сучаснай беларускай думкі, розныя падыходы ў мысленні, гуманітарных і інтэлектуальных практыках, хто шукае свайго Настаўніка.

Лятучы ўніверсітэт у сталым руху і сталым пошуку, таму кожная новая праграма, з аднаго боку, працягвае добрыя традыцыі, але, разам з тым, і спрабуе пазначыць новыя акцэнты, зыходзячы з актуальнай сітуацыі і патрэбаў часу, выклікаў знешніх і ўнутраных.

Ці варта пайсці гэтым шляхам? На чым засяроджвае ўвагу супольнасць у гэтым годзе? Якія магчымасці прапануе новая праграма? І які ён насамрэч — Лятучы ўніверсітэт?

У межах Тыдня беларускага мыслення Лятучы ўніверсітэт запрашае да сумоўя «Лятучы вядомы і невядомы», дзе Вы даведаецеся пра розныя бакі жыцця і дзейнасці Лятучага з «першых вуснаў». Пра ўнікальную прастору супольнага мыслення, адукацыі і развіцця, а таксама пра планы на бліжэйшы навучальны год распавядуць Сябры супольнасці Лятучага — лектары, сталыя ўдзельнікі курсаў, Школаў і семінараў. У імпрэзе прымаюць удзел: Уладзімір Мацкевіч і Павел Баркоўскі, Ігар Бабкоў і Вячаслаў Бабровіч, Ірына Дубянецкая і Тацяна Вадалажская, Міхаіл Баярын, Алег Дзярновіч і Іван Вядзенін, Аксана Шэлест, Андрэй Шутаў, Юлія Галіноўская ды інш.

Выступоўцы будуць готовыя адказаць на ўсе Вашыя пытанні, якія, дарэчы, Вы можаце даслаць заранёў, зайшоўшы па спасылцы «Задайце пытанне Лятучаму».

Імпрэза адбудзецца 19 верасня а 20.00 у залі Корпус 8 (Машэрава, 9). Запрашаюцца ўсе зацікаўленыя!

Папярэдне пазнаёміцца з новай праграмай можна на сайце Лятучага ўніверсітэта.

Каментары

Цяпер чытаюць

Памерла Святлана Курс. У яе творах спалучаліся магія жывога жыцця і бязлітасны псіхалагізм. А ў публічных выступах і ФБ — рэзкі антыімперыялізм і элегантны лірызм11

Памерла Святлана Курс. У яе творах спалучаліся магія жывога жыцця і бязлітасны псіхалагізм. А ў публічных выступах і ФБ — рэзкі антыімперыялізм і элегантны лірызм

Усе навіны →
Усе навіны

Праваабаронца Васіль Завадскі пайшоў вучыцца на гештальт-тэрапеўта3

Статкевіч аб пратэстах ва Украіне: Калі вы абралі з такой перавагай прэзідэнта і адначасова Вярхоўнага галоўнакамандуючага, то дайце яму кіраваць26

Італьянка выйграла «Славянскі базар»

Адным з першых «цыбулізацыю» Беларусі апісаў нямецкі заолаг. Уцёкшы ад маскоўскага рабалепства, ён адкрыў тут іншую цывілізацыю20

Хаўер Мілей абвясціў выходны дзень сёння ў краіне

«Залаты мяч» чэмпіянату свету атрымаў Родры1

У моду вярнуўся пластыкавы абутак з 1990‑х5

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты16

Беларусы ў Варшаве сабраліся глядзець чэмпіянат свету па-беларуску. Ціханоўская і Латушка заўзелі за Іспанію9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памерла Святлана Курс. У яе творах спалучаліся магія жывога жыцця і бязлітасны псіхалагізм. А ў публічных выступах і ФБ — рэзкі антыімперыялізм і элегантны лірызм11

Памерла Святлана Курс. У яе творах спалучаліся магія жывога жыцця і бязлітасны псіхалагізм. А ў публічных выступах і ФБ — рэзкі антыімперыялізм і элегантны лірызм

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць