«Талькаўскі фэст» — свята паэзіі, народнай і бардаўскай музыкі — праходзіць з 2002 года ў мястэчку Талька. Ад 2007 года сустрэча адбываецца толькі на прыродзе — Коласавай паляне, што знаходзіцца ў лесе за Таллю.
Сёлета фэст пройдзе 1 кастрычніка. Збор у 12 гадзін ля клуба.
Даведкі па тэлэфоне 80293779959 ці на электронную пошту: [email protected]
На наша свята мы запрашаем бардаў, паэтаў, дзіцячыя фальклорныя гурты ды і ўвогуле ўсіх ахвотных.
Уся інфармацыя — на старонцы фэсту.
Комментарии