В мире99

Bellingcat утверждает, что нашел одного из основных фигурантов по делу cбитого над Донбассом Боинга-777

У сумесным расследаванні The Insider і Bellingcat удалося ўстанавіць асобу ключавога фігуранта, які адшукваецца Сумеснай следчай групай па справе аб збітым над Данбасам малайзійскім Боінгу MH17, — гэта генерал-палкоўнік Мікалай Фёдаравіч Ткачоў, сёння галоўны інспектар Цэнтральнай ваеннай акругі Расіі, паведамляе The Insider.

Адзін з куратараў дастаўкі вайсковай тэхнікі з Расіі сепаратыстам Данбаса меў тэлефонны пазыўны «Дэльфін». Ягоныя размовы наконт чарговых расійскіх калон бранятэхнікі, што ўваходзілі на акупаваную частку ўкраінскай тэрыторыі, неаднойчы былі перахопленыя ўкраінскімі спецслужбамі.

Тое, што голас асобы, што расшукваецца следствам, ідэнтычны голасу генерала Ткачова, пацвердзілі дзве незалежныя экспертызы — у ЗША і Літве. Сам Ткачоў пры гэтым адмаўляе, што быў ва Украіне.

Мікалай Ткачоў — удзельнік першай і другой чачэнскіх войнаў, служыў у розных ваенных акругах, даслужыўся да генерал-палкоўніка і камандуючага вайсковай часцю 20650, афіцыйна расфармаванай 8 верасня 2014 гады (два месяцы праз пасля крушэння Боінга). Пры гэтым сам ён быў звольнены са службы указам ад 10 снежня 2010 года.

Пасля свайго фармальнага звальнення з лютага 2011 года па жнівень 2012-га Ткачоў быў галоўным ваенным саветнікам ў Сірыі. 7 жніўня 2012 гады адна з антыасадаўскіх груп апублікавала відэа, дзе сярод іншага паказана фатаграфія генерал-палкоўніка Ткачова побач з генерал-маёрам Кужэевым і міністрам абароны Сірыі Даудам Раджа, які загінуў месяцам раней пры выбуху ў Дамаску.

У відэа сцвярджалася, што Кужэеў таксама забіты, але неўзабаве генерал-маёр жывы і здаровы знайшоўся ў Расіі. Цікава, што Кужэеў, як і Ткачоў, афіцыйна пакінуў вайсковую службу яшчэ ў 2010 годзе.

Генерал-палкоўнік Ткачоў (злева), міністр абароны Сірыі Дауд Раджа (у цэнтры), генерал-маёр Кужэеў (справа)

Даследчыкі Інсайдэра мелі перахопы званкоў «Дэльфіна» з часу ягонага знаходжання ў так званай «ЛНР», і вырашылі патэлефанаваць яму, каб атрымаць узор ягонага голасу пасля вяртання ў Расію, узяўшы ў яго інтэрв'ю пра сувораўскую вучэльню, якой ён на той час апекаваўся.

Здабыўшы гэты галасавы матэрыял, яны звярнуліся ў дзве крыміналістычныя лабараторыі — Нацыянальны цэнтр медыя-крыміналістыкі штата Каларада і Дэпартамент фанаскапічнай экспертызы Літоўскага цэнтра судовай экспертызы.

Абедзьве незалежныя серыі параўнаўчых тэстаў пацвердзілі вельмі высокую верагоднасць таго, што «Дэльфін» і генерал Ткачоў гэта адна і тая ж асоба. Сёння з'явіліся паведамленні, што ўрад Нідэрландаў зацікавіўся новымі дадзенымі даследчыкаў Bellingcat па катастрофе рэйсу MH-17 14 ліпеня 2014 года.

У ёй загінулі ўсе пасажыры і экіпаж лайнера — 298 чалавек. Вынікі міжнароднага незалежнага расследвання паказваюць, што самалёт разваліўся ў паветры пасля збіцця ракетай супрацьпаветранага комплекса «Бук» расійскай вытворчасці.

Комментарии9

Сейчас читают

Макрон звонил Лукашенко16

Макрон звонил Лукашенко

Все новости →
Все новости

Кто погиб в общежитии в Луганской области, куда прилетела украинская ракета? Уже названы имена 18 жертв22

Более 13 тысяч минских выпускников собрали на «Минск-Арене». Слушали Лешу Свика ФОТО6

«Не видела ни одной жареной собаки». Белоруска рассказала, как отдохнула во Вьетнаме

В Нидерландах археолога задержали за сокрытие останков д'Артаньяна2

В Дятловском районе мужчина устроил прицельную стрельбу по дорожным знакам

Зеленский: Россия готовится ударить по Украине «Орешником»8

В Германии человека снова обманули старыми белорусскими деньгами1

Трамп завтра решит, продолжится ли дальше война с Ираном1

«Дамы вперед»: в этом фильме женщины правят миром, а мужчины учатся быть соблазнительными, чтобы сделать карьеру20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Макрон звонил Лукашенко16

Макрон звонил Лукашенко

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць