Свет99

Bellingcat сцвярджае, што знайшоў аднаго з асноўных фігурантаў па справе збітага над Данбасам Боінга-777

У сумесным расследаванні The Insider і Bellingcat удалося ўстанавіць асобу ключавога фігуранта, які адшукваецца Сумеснай следчай групай па справе аб збітым над Данбасам малайзійскім Боінгу MH17, — гэта генерал-палкоўнік Мікалай Фёдаравіч Ткачоў, сёння галоўны інспектар Цэнтральнай ваеннай акругі Расіі, паведамляе The Insider.

Адзін з куратараў дастаўкі вайсковай тэхнікі з Расіі сепаратыстам Данбаса меў тэлефонны пазыўны «Дэльфін». Ягоныя размовы наконт чарговых расійскіх калон бранятэхнікі, што ўваходзілі на акупаваную частку ўкраінскай тэрыторыі, неаднойчы былі перахопленыя ўкраінскімі спецслужбамі.

Тое, што голас асобы, што расшукваецца следствам, ідэнтычны голасу генерала Ткачова, пацвердзілі дзве незалежныя экспертызы — у ЗША і Літве. Сам Ткачоў пры гэтым адмаўляе, што быў ва Украіне.

Мікалай Ткачоў — удзельнік першай і другой чачэнскіх войнаў, служыў у розных ваенных акругах, даслужыўся да генерал-палкоўніка і камандуючага вайсковай часцю 20650, афіцыйна расфармаванай 8 верасня 2014 года (два месяцы пасля крушэння Боінга). Пры гэтым сам ён быў звольнены са службы ўказам ад 10 снежня 2010 года.

Пасля свайго фармальнага звальнення з лютага 2011 года па жнівень 2012-га Ткачоў быў галоўным ваенным саветнікам у Сірыі. 7 жніўня 2012 года адна з антыасадаўскіх груп апублікавала відэа, дзе сярод іншага паказана фатаграфія генерал-палкоўніка Ткачова побач з генерал-маёрам Кужэевым і міністрам абароны Сірыі Даудам Раджа, які загінуў месяцам раней пры выбуху ў Дамаску.

У відэа сцвярджалася, што Кужэеў таксама забіты, але неўзабаве генерал-маёр жывы і здаровы знайшоўся ў Расіі. Цікава, што Кужэеў, як і Ткачоў, афіцыйна пакінуў вайсковую службу яшчэ ў 2010 годзе.

Генерал-палкоўнік Ткачоў (злева), міністр абароны Сірыі Дауд Раджа (у цэнтры), генерал-маёр Кужэеў (справа)

Даследчыкі Інсайдэра мелі перахопы званкоў «Дэльфіна» з часу ягонага знаходжання ў так званай «ЛНР», і вырашылі патэлефанаваць яму, каб атрымаць узор ягонага голасу пасля вяртання ў Расію, узяўшы ў яго інтэрв'ю пра сувораўскую вучэльню, якой ён на той час апекаваўся.

Здабыўшы гэты галасавы матэрыял, яны звярнуліся ў дзве крыміналістычныя лабараторыі — Нацыянальны цэнтр медыя-крыміналістыкі штата Каларада і Дэпартамент фанаскапічнай экспертызы Літоўскага цэнтра судовай экспертызы.

Абедзьве незалежныя серыі параўнаўчых тэстаў пацвердзілі вельмі высокую верагоднасць таго, што «Дэльфін» і генерал Ткачоў гэта адна і тая ж асоба. Сёння з'явіліся паведамленні, што ўрад Нідэрландаў зацікавіўся новымі дадзенымі даследчыкаў Bellingcat па катастрофе рэйсу MH-17 14 ліпеня 2014 года.

У ёй загінулі ўсе пасажыры і экіпаж лайнера — 298 чалавек. Вынікі міжнароднага незалежнага расследавання паказваюць, што самалёт разваліўся ў паветры пасля збіцця ракетай супрацьпаветранага комплекса «Бук» расійскай вытворчасці.

Каментары9

Цяпер чытаюць

«Мне хацелі кампенсаваць каля 10% ад кошту пагарэлага». Як беларускія прадаўцы на Вайлдберыз вырашаюць вогненныя праблемы3

«Мне хацелі кампенсаваць каля 10% ад кошту пагарэлага». Як беларускія прадаўцы на Вайлдберыз вырашаюць вогненныя праблемы

Усе навіны →
Усе навіны

МТС мяняе кошт сваіх паслуг1

Стала вядома пра стан Джо Байдэна, які змагаецца з ракам3

У Краснаярскім краі на вяселлі выбухнула бойка. Жаніх у магіле, забойца — на «СВА»18

У Мірскім замку аднавілі італьянскі сад XVIII стагоддзя. Ён адкрыецца ўжо ў верасні4

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч41

На мяжы Беларусі з Літвой знайшлі патаемны тунэль8

Колішнія ўладальнікі «Віталюра» пераключыліся на складскі бізнэс

«Людзі бачылі, што разбіраюць не дрэва, а парахно». Каталіцкі актывіст заступіўся за навагрудскіх манашак12

«Будавала кар'еру, каб цяпер сарвацца ў аграрны? Адназначна так!» Дэканы Горацкай акадэміі закахалі ў сябе сацсеткі17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мне хацелі кампенсаваць каля 10% ад кошту пагарэлага». Як беларускія прадаўцы на Вайлдберыз вырашаюць вогненныя праблемы3

«Мне хацелі кампенсаваць каля 10% ад кошту пагарэлага». Як беларускія прадаўцы на Вайлдберыз вырашаюць вогненныя праблемы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць