Общество1616

Письмо читателя: дикость на кладбище в Городной (Столинский район)

Старая частка гарадэнскіх могліц заўсёды зачароўвала мяне сваёй асаблівай атмасферай. Маладыя яшчэ яліны, стройныя хвоі і бярозы раслі зусім нягуста. Паміж найбольш старых магілак, на якія былі пакладзеныя невялікія валуны, далікатна сцяліліся парасткі кустоў акацыі, што зусім нескладана было рэгулярна прарэджваць. Асаблівае замілаванне выклікалі баравікі, якія ціхамірна раслі поруч з надмагіллямі і крыжамі, нібы нагадваючы, што гарадэнцы спрадвеку былі заўзятымі грыбнікамі.

Драўляныя спарахнелыя крыжы, перавязаныя стужкамі, падкрэслівалі паважны век гэтай цэнтральнай часткі могліц. Яна проста ўсеяная надмагіллямі ў выглядзе камянёў з крыжамі, літарамі і лічбамі.

На значнай колькасці валуноў яшчэ можна адрозніць лаканічна выбітыя надпісы. Звычайна гэта год смерці і ініцыялы, якія некалі былі пазнавальныя найперш для сваякоў. Але, напрыклад, у надпісе «Пар.Гав.» зусім нескладана адгадаць Параскеву Гаўрыльчык.

Першапачаткова могліцы ў Гарадной традыцыйна месціліся каля царквы ў цэнтры мястэчка. Але ў сувязі з імклівым ростам насельніцтва на мяжы 19 і 20 ст. іх тэрыторыю не было як пашыраць. Новыя хрысціянскія могліцы мястэчка Гарадной былі закладзеныя ва ўрочышчы Віскаліца ў лістападзе 1900 года.

Станам на 1924 год на гарадэнскіх могліцах ужо налічвалася 1384 пахаванні, іх плошча складала 1,2 га. Адлегласць могліц ад жылых хат складала 1 км. Тады ж на могліцах мелася драўляная капліца і трупярня. Могліцы былі размешчаныя на даволі высокім пясчаным месцы, былі абкапаныя ровам і абгароджаныя піхтай (статыстычна-гістарычныя звесткі ўзятыя з даследавання А.М. Вабішчэвіча).

Гэтымі шчадроўскімі выходнымі ў Луцэ адбываўся традыцыйны ўжо фестываль «Брацкая свечка». Выступалі прадстаўнікі царквы і ўлады, казалі багата прыгожых слоў пра захаванне традыцый і павагу да спадчыны, якую нам пакінулі продкі.

Нашая невялікая дэлегацыя з Менску, прыняўшы чынны ўдзел у мерапрыемстве, на наступны дзень наведала могліцы каля Гарадной, дзе знаходзяць свой апошні спачынак і лукенцы — жыхары вёскі Лукі. Прайшоўшы падвойны пашпартны кантроль (памежная зона), мы наведалі магілы сваіх дзядоў і прадзедаў.

Але ў цэнтральнай частцы могліц нас чакала непрыемнае відовішча. Проста на старых магілках, сярод каменных надмагілляў былі бачныя сляды цяжкай гусенічнай тэхнікі, ляжалі парэзаныя ствалы ялін, хвой і бяроз.

Багата якія камяні-надмагіллі былі перакуленыя і перасунутыя, драўляныя крыжы знішчаныя. А ў адным месцы тырчалі рэшткі абпаленага крыжа, каля якога гора-працаўнікі зладзілі немалое вогнішча.

На выездзе з могліц была прымацаваная шыльда «удаление аварийных деревьев» з тэлефонам (44) 797-38-84. Сапраўды, парадак на могліцах мае падтрымлівацца заўсёды, аварыйныя дрэвы трэба выдаляць. Але хіба такімі аўральна-барбарскімі метадамі? Большасць зрэзаных дрэваў не былі ні старымі, ні аварыйнымі. Гэта добра відно на фотаздымках.

А хіба дапушчальна ездзіць гусеніцамі па магілах, перакульваць надмагіллі, паліць крыжы? І ўжо ніяк не ўкладваецца ў галаве гэтае паганскае вогнішча, зладжанае проста на магілах! Такія дзеянні варта назваць ёмістым словам дзікунства. Пэўне, арганізатар «выдалення аварыйных дрэваў» наняў гэтых дзікуноў недзе каля крамы за пляшку гарэлкі.

Хаця вальшчыкі могілкавых дрэваў, здаецца, не закранулі магіл, якія даглядаюцца і наведваюцца сваякамі, ясна адно. Калі змаўчым зараз, то заўтра дрэвы будуць валіць на магілы людзей, якіх вы ведалі і любілі пры жыцці, а пабітыя помнікі будуць апраўдваць неабходнасцю «выдалення аварыйных дрэваў».

Комментарии16

Сейчас читают

Дональд Трамп заявил, что Россия и Украина согласились на энергетическое перемирие11

Дональд Трамп заявил, что Россия и Украина согласились на энергетическое перемирие

Все новости →
Все новости

120 лет назад вышла первая легальная белорусская газета7

Солисты Белорусской оперы прошли в российское песенное шоу — но жюри нашло пропасть между их голосами2

Ученые нашли шесть загадочных структур глубоко в недрах Земли9

Подросток из Бурятии три года мечтал воевать в Украине. Подписал контракт на следующий день после 18‑летия — и через два месяца погиб16

Дональд Туск допускает прямые российские удары по территории Польши в ближайшее время11

Канада ведет кулуарные переговоры о статусе ассоциированного члена Евросоюза4

Зеленский ввел санкции против своего бывшего пресс-секретаря Юлии Мендель. Ее обвиняют в пророссийской пропаганде2

В Индонезии перевернулся пассажирский паром с 243 пассажирами на борту: 130 человек пропали без вести1

11‑летняя дочь близкого к Шейману бизнесмена Александра Зингмана делает головокружительную карьеру певицы13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дональд Трамп заявил, что Россия и Украина согласились на энергетическое перемирие11

Дональд Трамп заявил, что Россия и Украина согласились на энергетическое перемирие

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць