Кино33

«Мой друг жираф» в белорусской озвучке: 1 сентября детей ждут подарки в кинотеатрах Минска

30 жніўня ў рамках праекта «Беларускія ўікэнды» адбылася беларускамоўная прэм'ера фільма «Мой сябар жырафа».

Гэта новы фільм вытворчасці Нідэрландаў. Агучку і пераклад стужкі выканала кампанія «Кінаконг» пры падтрымцы кампаніі velcom.

1 верасня ў гонар пачатку навучальнага года ўсе дашкольнікі і малодшыя школьнікі атрымаюць падарункі ад «Беларускіх уікэндаў». Тэматычныя маляванкі з героямі новага фільма «Мой сябар жырафа ў Беларусі» будуць уручаны юным гледачам на стандартных сеансах фільма ў Мінску.

Фільм «Мой сябар жырафа», зняты паводле твора нідэрландскай казачніцы Ані Шмідт, распавядае гісторыю моцнага сяброўства звычайнага хлопчыка з жырафам па імені Раф, які ўмее гаварыць.

На спецыяльным паказе ў Мінску, які прайшоў 30 жніўня ў кінатэатры «Масква», фільм у беларускай агучцы прадставілі амбасадар Каралеўства Нідэрланды ў Рэспубліцы Беларусь Паўл ван Ааствэйн, кіраўнік праекта «Беларускія ўікэнды» Андрэй Кім, кіраўнік аддзела карпаратыўных камунікацый velcom Мікалай Брэдзелеў.

А кожнае дзіця атрымала падарунак ад арганізатараў — тэматычную маляванку з Дзікечэ, Рафам і іншымі героямі фільма «Мой сябар жырафа».

«Мой сябар жырафа» — гэта вельмі добрая, павучальная гісторыя пра сяброўства для ўсёй сям'і, найлепшы фільм для паказу 1 верасня.

У маляванках дзеці змогуць захаваць яскравыя ўспаміны пра фільм, яго знаходлівых герояў, пра бесклапотныя летнія дні.

Думаю, пачатак навучальнага года з вясёлай гісторыяй на беларускай мове стане для дзяцей і іх бацькоў адным з самых цёплых сямейных успамінаў. Фільм асабліва спадабаецца тым юным гледачам, якія гэтак жа, як і яго галоўны герой, збіраюцца ў першы клас»,

— падзяліўся кіраўнік праекта «Беларускія ўікэнды» Андрэй Кім.

Па ініцыятыве velcom упершыню ў гісторыі праекта «Беларускія ўікэнды» пракат стужкі стартаваў у Віцебску, а пасля працягнуўся ў іншых гарадах.

«Мы рады, што ў гледачоў па ўсёй краіне будзе магчымасць паглядзець кіно на беларускай мове», — адзначыў начальнік аддзела карпаратыўных камунікацый velcom Мікалай Брэдзелеў.

У Мінску да 5 верасня ўключна фільм будуць паказваць у кінатэатрах «Аўрора», «Беларусь», «Дом кіно», «Кіеў», «Мір», «Кастрычнік», «Піянер», «Ракета», «Салют», «Цэнтральны», Falcon Club, а таксама ў кінатэтрах сеткі Silver Screen, уключна з velcom cinema.

Ад 6 да 12 верасня фільм «Мой сябар жырафа» можна будзе пабачыць у кінатэатрах «Аўрора», «Беларусь», «Кіеў», «Мір» і «Ракета».

У кінатэатрах «Дом кіно» і «Піянер» апошнія сеансы стужкі пройдуць 8—9 верасня.

Білеты на паказы можна набыць анлайн і ў касах кінатэатраў. За абнаўленнямі праекта сачыце на сайтах kinakong.by і velcom.by.

Пасля пракату ў кінатэатрах фільм стане даступны на платформе VOKA — у спецыяльным раздзеле «CINEVOKA — кіно па-беларуску». У ім прадстаўлена 17 культавых стужак сусветнага кінематографа, у тым ліку агучаныя ў рамках праекта «Беларускія ўікэнды» стужкі «Рыбка Поньё», «Маленькі прынц», «Кніга Ілая», «Падынгтан», «Жонка аглядальніка заапарку». Раздзел «CINEVOKA — кіно па-беларуску» даступны для прагляду падпісчыкам пакета «VOKA відэа».

У рамках праекта «Беларускія ўікэнды», які рэалізуецца кампаніяй «Кінаконг» пры падтрымцы velcom, вядомыя прадстаўнікі тэатра і кіно Беларусі бяруць удзел у перакладзе і агучцы на беларускую мову замежных фільмаў, якія затым дэманструюцца ў шырокім пракаце. Сярод іх — «Хронікі Нарніі: леў, вядзьмарка і гардэроб», «Маленькі прынц», «Форэст Гамп», «Шторм», «Жонка аглядальніка заапарку», «Кніга Ілая», «Таямніца Келза», «Таемнае жыццё Уолтэра Міці», «Рыбка Поньё»… Цяпер калекцыю папоўніць і новы фільм з Нідэрландаў «Мой сябар жырафа».

Комментарии3

Сейчас читают

28‑летнюю украинку из Мариуполя осудили в Минске за политику. Почему она оказалась в Беларуси, неясно3

28‑летнюю украинку из Мариуполя осудили в Минске за политику. Почему она оказалась в Беларуси, неясно

Все новости →
Все новости

Подумали бы вы, глядя на эту женщину, что она агентка?20

Папа Лев XIV назначил нового главу для белорусских греко-католиков. Им стал белорус4

Коул прилетел в Вильнюс9

«Надеюсь на чудо, возможно, ошибка». Отец хоккейного судьи о сыне, которого подозревают в убийстве беременной женщины9

Виктор Мартинович впервые за восемь лет выпустил новый роман14

На МТЗ создали образец машины для перевозки людей по подземным рудникам5

Впервые за год зафиксированы массовые залеты российских дронов на Гомельщину4

Цены на недвижимость в Минске достигли очередного рекорда14

Основателя польской винной компании осудили в Минске за донаты в поддержку Украины1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

28‑летнюю украинку из Мариуполя осудили в Минске за политику. Почему она оказалась в Беларуси, неясно3

28‑летнюю украинку из Мариуполя осудили в Минске за политику. Почему она оказалась в Беларуси, неясно

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць