Культура55

Мульцяшныя важаняткі дапамогуць дзеткам вучыць беларускую мову. Падтрымаем аўтараў!

Пісьменніца Ганна Янкута і мастачка Святлана Катлярова прыдумалі «Вожыкавую палянку», на якой важаняты будуць вучыцца назвам колераў, пальцаў, дзён тыдня, а яшчэ лічыць і спяваць.

Паводле ідэі на Сонечнай паляне жыве сям’я вожыкаў: мама, тата і блізняты-важаняты — дзяўчынка і хлопчык на імя Вожа і Пых-Пых. Важаняты, як і ўсе дзеці, надзвычай цікаўныя і любяць гуляць. А яшчэ яны вучаць беларускія словы: лічбы, дні тыдня, колеры, назвы пальцаў і інш. У гэтым ім дапамагаюць кароткія рыфмаваныя вершыкі і лёгкія для запамінання песенькі.

Першая серыя называецца «Гульня ў хованкі». Яна распавядзе, як па-беларуску правільна лічыць, а таксама пазнаёміць дзяцей са словамі, якія маюць дачыненне да гульні: лічылка, хавацца, шукаць, знаходзіць і інш. Цяпер на яе стварэнне збіраюць сродкі на molamola.by.

«Апошнім часам выходзіць усё больш беларускамоўных кніг для дзяцей розных узростаў. І хаця пакуль нельга сказаць, што іх стала дастаткова, сітуацыя відавочна паляпшаецца. Але адных кніг для гадавання беларускамоўных дзяцей мала — патрэбныя яшчэ і якасныя мультфільмы», — перакананая аўтарка сцанару Ганна Янкута.

Яна лічыць, што пераклады замежных мультфільмаў — добрая практыка, але варта рабіць і сваё: «Аднак зусім мала арыгінальных навучальных мульцікаў, зробленых на беларускім матэрыяле, і нам вельмі хочацца гэты прабел запоўніць. Мы марым пра серыял, кожная серыя якога будзе з дапамогай вясёлых вершыкаў, запамінальных песенек і яркіх сюжэтаў дапамагаць дзецям вучыць беларускую мову. І, безумоўна, забаўляць, захапляць і ўражваць».

Як будуць выглядаць вобразы пісьменніцы, ўявіла мастачка Святлана Катлярова: «Мы плануем зрабіць вясёлы адукацыйны серыял «Вожыкавая палянка», які прыдасца ўсёй сям’і: дзеці змогуць даведацца з серый нешта новае, бацькі атрымаюць дапаможны інструмент для навучання і забавы. Мультфільмы будуць яркія і каляровыя: лес, зеляніна, кветкі, вожыкі і іншыя жывёлы. Усё гэта — адукацыйны складнік, яркія вобразы і беларуская мова, а таксама арыгінальны, беларускі матэрыял — робіць гэты праект унікальным. У Беларусі такіх праектаў сапраўды вельмі мала».

Такі мультфільм будзе карысны не толькі беларускамоўным сем'ям, а і тым, хто размаўляе дома па-руску, каб для дзетак сустрэча з мовай у школе не была шокам.

Зараз праект збірае сродкі на пілотны эпізод. Патрымаць яго можна на molamola.by.

Комментарии5

Сейчас читают

Жертвы интеграции. Россия бесплатными путевками и через Россотрудничество заманивает к себе белорусских детей24

Жертвы интеграции. Россия бесплатными путевками и через Россотрудничество заманивает к себе белорусских детей

Все новости →
Все новости

Национальный исторический музей по приказу Лукашенко сменит название18

Боец российской ЧВК похитил военкора, который писал об их компании, и держал в закопанном гробу3

Минчане сдали квартиру в «Минск-Мире» на сутки. Арендаторы превратили ее в капище6

Власти Кубы начинают перестройку: 176 изменений в экономической системе9

Жительница Светлогорска шла домой пьяная, падала и побилась. Мужу сказала, что ее избили и изнасиловали2

«На кой черт пятизвездочный отель, если я могу поставить палатку на побережье океана?» Белорус пешком путешествует по миру4

Минск угрожает Киеву «ответными действиями» после инцидента с автобусом в Брянской области12

«Оружейный торговец Серых мог похитить Котова, чтобы сдать его белорусским спецслужбам и заслужить внимание Лукашенко» — Станислав Ивашкевич8

В Минске сдают трехкомнатную квартиру всего за $200, собственник даже готов заморозить ставку на четыре года — при одном условии10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жертвы интеграции. Россия бесплатными путевками и через Россотрудничество заманивает к себе белорусских детей24

Жертвы интеграции. Россия бесплатными путевками и через Россотрудничество заманивает к себе белорусских детей

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць