Общество33

«Ад хвалявання спаць не магла». Выпускніца з Маладзечаншчыны расказала, як атрымала сто балаў на ЦТ па беларускай мове

Ганна Бернацкая. Фота забяспечанае гераіняй публікацыі

Сёлета сто балаў на ЦТ па беларускай мове набрала 78 чалавек. Сярод іх — выпускніца Гарадзілаўскай сярэдняй школы, Ганна Бернацкая. Дзяўчына рассказала карэспандэнту «Рэгіянальнай газеты» пра тое, як рыхтавалася і атрымала высокі вынік.

Беларуская мова — больш простая і зразумелая

— Для мяне беларуская мова заўсёды была куды больш простая і зразумелая ў параўнанні з рускай. Таму я нават не думала, якую мову здаваць. Дакладна ведала — гэта будзе беларуская, — тлумачыць Ганна свой выбар.

Па словах дзяўчыны, да ЦТ яна рыхтавалася два гады — падчас вучобы ў дзясятым і адзінаццатым класах. Да рэпетытара не звярталася. Займалася толькі са сваёй настаўніцай беларускай мовы і літаратуры Галінай Якавіцкай. Рашала шмат тэстаў, займалася па тэматычных зборніках, паўтарала правілы.

— Нядрэнныя вынікі на рэпетыцыйным тэсціраванні: на першым і трэцім этапах — па 87 балаў, на другім — 90, — прыгадвае дзяўчына.

Як здаюць ЦТ у пандэмію

Ганна кажа, што з беларускай мовай сябравала заўсёды. З пятага класа ўдзельнічала ў рэспубліканскім конкурсе «Буслік», дзе былі пэўныя поспехі. У прадметнай алімпіядзе таксама ўдзельнічала, але не праходзіла далей першых этапаў.

Перад ЦТ абітурыентка хвалявалася так, што не магла нават спаць. Настройвала сябе на тое, што ўсё павінна быць добра.

— На рашэнне тэста мне спатрэбіліся хвілін сорак. Яшчэ дваццаць — на пераправерку і ўнясенне вынікаў у бланк. Як заўсёды, частка «В» падалася лягчэйшай за частку «А», — згадвае Аня дзень ЦТ.

Пандэмія ўнесла свае змены ў правядзенне тэсціравання. Па словах Ані, у аўдыторыі было не так шмат чалавек, як звычайна. Людзі сядзелі за партамі ў шахматным парадку, рэкамендавалі надзяваць маску.

Рытуалаў накшталт кніжкі пад падушку ці пяць капеек у чаравік у дзяўчыны няма. Затое ёсць моцная падтрымка сям’і.

Спадзявалася на дзевяноста балаў

Пасля напісання тэста дзяўчына спадзявалася, што павінна быць балаў дзевяноста. На сто не разлічвала. Таму, калі зайшла на сайт Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў, адразу не паверыла вачам:

— Пачала гартаць старонку туды-сюды. Не магла зразумець, ці мае гэта балы. Потым пачала правяраць адказы, і ўсе аказаліся правільнымі. Была ў шоку, — дзеліцца суразмоўца.

Першымі пра поспех дзяўчыны даведаліся члены яе сям’і, потым — настаўніца беларускай мовы і літаратуры.

Як здаць? Вучыць і верыць у сябе

Ганна прызнаецца, што ў апошнія школьныя гады ёй на ўсё хапала часу. Былі не толькі падручнікі, а сустрэчы з сябрамі, музычная школа, выступленні на школьнай сцэне, чытанне для душы.

Будучай спецыяльнасцю дзяўчына вырашыла абраць медыцыну. Канкрэтную ўстанову абярэ тады, калі будуць вядомыя ўсе вынікі ЦТ. Кажа, медыцына блізкая ёй. У ёй працавалі і працуюць родныя.

На пытанне, як здаць ЦТ на сто балаў, адказ у Ганны такі: вучыць і верыць у сябе.

Комментарии3

Сейчас читают

Сергей Тихановский запустил свой ютуб-канал со стихами и сказками71

Сергей Тихановский запустил свой ютуб-канал со стихами и сказками

Все новости →
Все новости

Под украинским Хмельницким детонировали боеприпасы на военном полигоне

На Сморгонщине провели занятия народного ополчения ФОТО17

Представительницу белорусской организации исключили из Консультативного совета НГО национальных меньшинств Латвии7

Белорусского добровольца Жерара освободили из-под стражи под залог1

Mark Formelle впервые выпустил одежду для собак и кошек2

В Минске пьяный пассажир напал на таксиста, потому что тот не разговаривал с ним во время поездки3

В белорусском лесу нашли очень редкую лисичку1

Как Канье Уэст собрал белорусов в музее Мадрида2

В «Минскзеленстрое» прокомментировали появление на минском проспекте лип в вазонах3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сергей Тихановский запустил свой ютуб-канал со стихами и сказками71

Сергей Тихановский запустил свой ютуб-канал со стихами и сказками

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць