Кино

Беларусь после выборов, история расизма и «пиарщик дьявола» — 5 событий кинофестиваля Watch Docs Belarus

Специальный фестиваль фильмов о правах человека всегда попадал в нерв белорусского общества, а в этом году Watch Docs Belarus — особенно актуальное событие. Показы документальных фильмов, в том числе белорусских, а также встречи и лекции начались вчера. Правда, площадка Ок16, которая предполагалась как основная, в последний момент сообщила организаторам о ремонтных работах и оказалась закрыта. Поэтому локации фестиваля уточняются (отслеживать информацию можно ЗДЕСЬ), А «Наша Нива» тем временем рекомендует 5 достойных внимания мероприятий Watch Docs.

Паказ трылогіі пра паслявыбарныя часы ў Беларусі і сустрэча з аўтарамі — 9 снежня

У кіно на падзеі ў Беларусі першай адрэагавала, вядома, дакументалістыка. Ужо знаныя кінематаграфісты Андрэй Куціла, Максім Швед і Кацярына Маркавец зрабілі па кароткім метры, дзе расказалі пра былую супрацоўніцу дзяржаўнага тэлебачання, якая стала ахвярай гвалту, пра начны Мінск у дні пасля выбараў і валанцёра, што дапамагае тым, хто пацярпеў ад сілавікоў. Гісторыі склаліся ў «Трылогію: Беларусь 2020» — адразу пасля яе паказу адбудзецца сустрэча з аўтарамі. Сёння ж, 9 снежня, будзе таксама паказаны фільм Максіма Шведа «Беларусь: маршрут перабудаваны» пра размовы ў таксі ў перадвыбарныя часы, а пасля паказу адбудзецца асобная размова з рэжысёрам. 

Паказ найлепшага дакументальнага фільма 2016 года паводле BAFTA «Я не твой негр» — 10 снежня

Адмыслова ў Сусветны дзень правоў чалавека Watch Docs пакажа матабную дакументальную карціну, якая адсочвае гісторыю расізму з 1890 года да сучаснасці. Рэжысёр Рауль Пэк расказвае гісторыі трох забітых афраамерыканцаў-праваабаронцаў, у тым ліку, Марціна Лютэра Кінга-малодшага, адлюстроўвае ўвасоблены ў мастацтве супраціў і транслюе адказнасць кожнага за захаванне няроўнасці. Фільм быў намінаваны на «Оскар», а Брытанская акадэмія тэлебачання і кінамастацтва назвала яго найлепшым у 2016 годзе. «Я не твой негр» будзе паказвацца з беларускімі субцітрамі, а пасля сеанса адбудзецца дыскусія з анлайн-удзелам паэта і рэжысёра Ладан Осман з ЗША.

Паказ карціны «Уплыў» — 11 снежня

Гэта свежы фільм пра «піяршчыка д’ябла» лорда Цімаці Бэла, які працаваў з Тэтчэр, Піначэтам і Лукашэнкам. Ён займаўся грамадскім успрыманнем палітыкаў, дыктатараў і кампаній, сузаснаваў кампанію па кіраванні рэпутацыяй Bell Pottinger, а ў выніку сам згубіў «добрае рэнамэ», калі прычыніўся да расавага расколу ў Паўднёвай Афрыцы. Вядомы паліттэхнолаг ужо памёр, а рэжысёры выкарысталі архівы, старыя інтэрв’ю са сваім героем і размовы з яго сябрамі і ворагамі, каб расказаць пра ўплыў сучасных камунікацый на палітыку і свет.

Паказ беларускага фільма «Трансфармацыя» пра трансгендараў — 12 снежня

Як гэта — дзеля змены пола прайсці дзяржаўную камісію з чыноўнікаў, якія з пытаннямі гендара ўвогуле не знаёмыя. Дакументальная работа Рамана Раманава расказвае гісторыі чатырох трансгендараў у Беларусі і становіцца «апавяданнем пра ксенафобію, гвалт і адзіноту». Пасля паказу адбудзецца сустрэча з рэжысёрам.

Падзвядзенне вынікаў, узнагароджванне пераможцаў і закрыццё Watch Docs — 13 снежня

Watch Docs — гэта яшчэ і конкурс беларускіх фільмаў. Сёлета ў праграму, апроч згаданых «Трылогіі» і «Трансфармацыі», увайшлі карціны «Лебедзі» Галіны Адамовіч аб працы хуткай дапамогі ў Светлагорску, «Гэтая песня называецца 328» Аляксандры Дынько пра трагедыю праз наркотыкі і беларускае заканадаўства і, нарэшце, «Структура» Алісы Іода пра мастацтва ў рамках. Пераможцы, што вызначаюцца глядацкім галасаваннем, будуць названыя на закрыцці фестывалю і атрымаюць сабраныя праз краўдфандынг грашовыя прызы.

Комментарии

Сейчас читают

Трамп рассказал подробности захвата Мадуро. Основное23

Трамп рассказал подробности захвата Мадуро. Основное

Все новости →
Все новости

«Паша, я тебе не верю». Северинец рассказал, как случайная девушка мотивировала его навсегда перейти на белорусский язык14

Впервые за более чем полвека люди снова полетят к Луне13

Еврокомиссия начала расследование из-за тиктоков, созданных с помощью искусственного интеллекта, которые призывают к выходу Польши из ЕС11

«Она не дождалась этого дня, но этот день дождался ее»: Ларисе Гениюш посмертно выдали Национальный паспорт Беларуси24

Российские войска ударили по многоквартирному дому в историческом центре Харькова

ГУР раскрыло подробности инсценировки гибели командира РДК, за которую получило $500 тысяч от заказчиков ВИДЕО1

Дорожные штрафы будут списываться с карты автоматически. Но не во всех случаях2

Дмитрий Медведев: Финляндии придется заплатить за свою мерзкую русофобию15

«Смена даты в календаре не останавливает войну ни на минуту». Как встречали и что ели на Новый год воины Полка Калиновского?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп рассказал подробности захвата Мадуро. Основное23

Трамп рассказал подробности захвата Мадуро. Основное

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць