Общество

«Быў Іосіф — стаў Осіпам». З-за памылкі сям'я амаль 80 год не ведала аб лёсе свайго бацькі і мужа

Іосіф — пасярэдзіне.

І цішыня.

 — Дык вось яна — дарога, — паказвае на поле паміж хатамі 89‑гадовая Ніна Мар’янаўна.

 — Ну вунь жа, — здзіўлена паўтарае бабуля — і зноў паказвае на поле. Ну як гэтыя гарадскія не бачаць дарогу?

Яна распавядае, што Дабраполлі былі мястэчкамі, дзе жылі парабкі князёў Умястоўскіх.

 — Бацьку я свайго ўвогуле не ведала. Маці была цяжарная мною, калі яго забралі на вучэнні нейкія. Было гэта ў 1941 годзе. Яшчэ вайны не было, а вяскоўцаў нашых пазабіралі. На аэрадром нейкі. Мама засталася адна.

— Яны тады думалі, што гэта ненадоўга. Але тут пачалася вайна. Бацька дасылаў ёй нейкія лісты, але іх было вельмі мала і ўсе — даваенныя. Потым Шаркуці згарэлі, а мама вярнулася да сваіх бацькоў ў Дабраполь-1, дзе я і нарадзілася. Згарэла ўсё — і лісты бацькі, і яго фотаздымкі. Ніводнага не засталося. Я так доўгі час нават і не ведала, як ён выглядаў. А потым памерла яго сястра ў Латвіі — і яе дачка даслала мне яго фотаздымак. Вось і ўсё, што засталося на памяць.

Адэля вельмі перажывала, што звестак пра мужа ўсё не было. Пасля вайны паспрабавала высвятліць, што ж здарылася. У 1952 годзе жанчына нават напісала ліст ў Прэзідыум Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. Яна распавядала, што правяла сваё асабістае раследаванне — знайшла і паразмаўляла з аднавайскоўцамі мужа, і яны распавялі, што Іосіф прапаў — можа, загінуў, — у 1941 годзе каля мястэчка Свіслач. Ён служыў у  445‑м будаўнічым баатальёне, куды яго забралі ў красавіку таго ж года на будаўніцтва ваеннага аэрадрома.

Вяселле Ядзвігі. На фатаздымку справа — Ядзвіга з мужам і яе маці з айчымам.

Але дэталяў пра лёс Іосіфа сям’я доўгі час не ведала.

 — Мама нават ездзіла ў Ліду ў ваенкамат. Там нічога не сказалі. А потым, ужо пасля ліста ўладам, даслалі ёй паперу, што прапаў без вестак у 1944 годзе. Мне як дачцэ прапаўшага пачалі плаціць грошы. А маці ўсё шукала яго. Потым яна паехала нават да нейкай бабкі. Тая паглядзела і сказала: «Не чакай яго, бо помер ён, жыві далей». І яна жыла. Пасля вайны мама зноў выйшла замуж, але шукаць майго тату не пераставала. Яе муж таксама ваяваў, ён не пярэчыў пошукам. Айчым быў добры чалавек. Але ж гэта як: ні разу не пабіў, але ж і ні разу не пашкадаваў. А я, як потым пажыўшы, убачыла, як мой муж з дзецьмі быў, паглядзела, як гэта — добры бацька, — кажа Ядвіга Ісіфаўна.

Фото: Катерина Гордеева, TUT.BY

Яна распавядае, што калісьці, ужо ў больш сталым узросце, паехала ў ваенкамат ў Іўе.

Каб заняць рукі — накрывае на стол і распавядае аб тым, што ўжо пэўны час жыве адна — муж Леанард доўга хварэў і памёр два гады таму.

 — Не страшна адной ў вёсцы жыць?

Успамінае мужа, які працаваў шафёрам ў калгасе — прывозіў патрэбныя для маладой гаспадаркі машыны з усяго Савецкага Саюза.

— Я такую палёгку адчула, як пазнала, — кажа Ядзвіга Іосіфаўна. — Зараз і памерці спакойна магу. А дзеці, калі будзе троху лягчэй з гэным каранавірусам, хочуць паехаць у Свіслач, паглядзець на мясціны, дзе ваяваў і загінуў мой бацька. Бо кожнага памятаюць і чакаюць дома.

Комментарии

Сейчас читают

Минчанка Ангелина, которая выпросила у Лукашенко квартиру за тройнят, впервые показала тот подарок1

Минчанка Ангелина, которая выпросила у Лукашенко квартиру за тройнят, впервые показала тот подарок

Все новости →
Все новости

Парень запрыгнул на движущийся автомобиль и стал весело прыгать на крыше3

В совхозе, которым руководил Лукашенко, поставили памятник. С его свежей цитатой16

Мама Божены Еремич, которая готовит красавиц для Лукашенко, купила элитный коттедж стоимостью $837 тысяч35

В Минске продают гараж, больше похожий на дачу — можно даже жить. Сколько просят?7

Трамп заявил о головокружительной скорости урегулирования боев на Украине22

Кремль: Путин сказал Трампу, что подумает, когда возобновить переговоры по Украине1

Белорусский рецидивист, который нигде не работал, кроме колоний, пошел воевать за Россию. Теперь в плену3

«Почему мы должны как-то ущемлять себя?». Директор РТБД объяснила, почему поставила спектакль по Пушкину в одном из последних театров страны, работавших на белорусском60

США угрожают Украине прекращением передачи разведывательных данных, если удары по российским НПЗ продолжатся42

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Минчанка Ангелина, которая выпросила у Лукашенко квартиру за тройнят, впервые показала тот подарок1

Минчанка Ангелина, которая выпросила у Лукашенко квартиру за тройнят, впервые показала тот подарок

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць