Культура

Издатель Андрей Янушкевич: За последний год число читателей белорусскоязычных книг возросло втрое

Ці папулярныя беларускія кнігі? Цяпер, за выняткам некалькіх аўтараў, 500 асобнікаў кнігі выдаваць ужо рызыкоўна, паэзія ж выдаецца накладамі ў 100—200 асобнікаў. Гэта наклад рэальны для продажу. Засмучае, але што зробіш, распавядае заснавальнік выдавецтва «Янушкевіч».

Выдавецтва «Янушкевіч», якому няма яшчэ і дзесяці гадоў, стала заўважным гульцом на беларускім кніжным рынку амаль з моманту з’яўлення. Прадпрыемства зрабіла стаўку на выданне як беларускіх аўтараў, так і перакладной літаратуры — ад Оруэла да Руні з Роўлінг. З гісторыкам, заснавальнікам выдавецтва Андрэем Янушкевічам газета «Белорусы и рынок» размаўляла пра асаблівасці беларускага кніжнага рынку, уплыў на яго ўнутранага беларускага крызісу і пра тое, чаму поспех беларускай кнігі ў Беларусі ж цяжка назваць масавым.

— Андрэй, пачну з нядаўняй дыскусіі з калегамі. Калі коратка: нашы выдавецтвы не прапануюць масавага прадукту, хутчэй, выдаюць нешта няўцямнае, бо грант на гэта з’явіўся, чэргі па беларускамоўныя кнігі не стаяць — у адрозненне ад суседзяў, дзе сваю кнігу любяць і купляюць.

— Мы развіваемся, у нас з кожным годам больш чытачоў. Мая пачатковая ідэя была менавіта камерцыйнай: перадусім выйсці на самафінансаванне. То бок, не жыць увесь час за кошт знешніх інвестыцый, нейкіх грантавых уліванняў, а менавіта за кошт уласных рэсурсаў. Звычайная бізнес-схема: робіш прадукт, прадаеш яго з прыбыткам — і гэта дае магчымасць далейшага развіцця.

На сёння я магу сказаць, што гэтая схема працуе. Мы не багацеем шалёнымі тэмпамі, канечне. Калі браць колькасць нашых супрацоўнікаў, колькасць выдадзеных кніг, то мы па-ранейшаму адносімся да супольнасці малых выдавецтваў. Параўнаць з нейкімі амаль манаполіямі кшталту расійскага «АСТ», украінскага «КСД» нас нельга, але працаваць, развівацца і нават за кошт гэтага прыстойна жыць цалкам магчыма.

Але самы важны паказчык, напэўна, тое, што колькасць чытачоў з кожным годам упэўнена расце. На маю думку, адна з галоўных праблем — слабое інфармацыйнае поле. Што такое сёння кніжны рынак у свеце? Гэта не проста звязка «аўтар — выдавецтва — чытач», гэта цэлая сістэма, куды ўключаныя і СМІ, і рэк­ламныя агенцтвы etc. — як у любым бізнесе, які развіваецца. Тое, што кніжны рынак у Беларусі развіваецца ненармальна, — факт. Трэба рабіць усё належнае, каб ён развіваўся, скажам так, па законах жанру. І мы стараемся гэта рабіць.

— Што значыць, ненармальна развіваецца?

— Глядзіце, СМІ не пішуць пра выхад новых кніг. Для іх гэта не падзея — мне так і казалі, у тым ліку і на нашых самых папулярных медыяпляцоўках. Нават калі гэта мегапапулярныя сучасныя аўтары. Прывяду ў прыклад нядаўнюю сітуацыю. Мы выдалі — і не позна выдалі пасля выхаду арыгінала — кнігу ірландскай пісьменніцы Салі Руні «Нармальныя людзі».

Адно з самых вядомых сёння імён у літаратурным сусвеце (Салі Руні — лаўрэатка шматлікіх міжнародных прэмій, здабыла сусветную вядомасць ў 2017 годзе кнігай «Нармальныя людзі», па якой зняты папулярны серыял; пісьменніцу называюць «голасам міленіялаў». — «БР»). Выдалі па-беларуску, зрабілі прыгожую кнігу — тут нам крыху дапамог з выданнем Ірландскі літаратурны фонд. І праз год фонд пытаецца: а падзяліцеся спасылкамі на водгукі ў беларускіх медыя, на крытыкаў, блогераў, агляды і г. д. Мы адразу нічога такога не ўспомнілі і праманіторылі: можа, нейкая рэцэнзія была, можа, нейкі крытык адазваўся… Ні-чо-га! Мы нічога не змаглі ў Ірландыю даслаць. І гэта гаворка ідзе пра бестсэлер.

То-бок можна наракаць на стан нашага кніжнага рынку, але рынак СМІ ў нас таксама не найлепшы. Нам казалі, літаратура, кнігі не збіраюць лайкі ды прагляды, няма сэнсу нам пра гэта пісаць. А цяпер культурна-камунікацыйнае поле разбуранае, яно было для нас не лепшым і раней, цяпер увогуле выпаленая зямля.

Няма вось гэтай сістэмнасці, што існуе ў суседніх краінах, што на захад, што на ўсход. Мы існуем па нейкіх незразумелых на наш час схемах, калі прыходзіцца разлічваць толькі на ўласныя сілы. Але нам удалося выдаць некалькі якасных кніг — у немалой ступені на поспех уплывае такі фактар, як якасць паліграфічнага выдання і арыгінальнасць дызайну.

Увогуле, мая задача ці місія: перабіць стэрэатып, што кніга на беларускай мове — гэта нешта вартае жалю, сумнае, школьная праграма і г. д. У большасці насельніцтва стэрэ­атып наконт белліту такі: Колас, Купала, Багдановіч, у лепшым выпадку, Караткевіч. А Караткевіч памёр 40 гадоў таму, прачніцеся — гэта ўжо даўно класіка. Вам кажуць, што нічога цікавага ў беларускай літаратуры даўно няма? Я на гэта скажу: прыходзьце да нас. Людзі прыходзяць і бачаць: вось яны — і кніжкі, і аўтары. Хаця пакуль у людзей больш на слыху замежныя аўтары — іх і купляюць больш.

Комментарии

Сейчас читают

Трамп рассказал подробности захвата Мадуро. Основное23

Трамп рассказал подробности захвата Мадуро. Основное

Все новости →
Все новости

«Паша, я тебе не верю». Северинец рассказал, как случайная девушка мотивировала его навсегда перейти на белорусский язык14

Впервые за более чем полвека люди снова полетят к Луне13

Еврокомиссия начала расследование из-за тиктоков, созданных с помощью искусственного интеллекта, которые призывают к выходу Польши из ЕС11

«Она не дождалась этого дня, но этот день дождался ее»: Ларисе Гениюш посмертно выдали Национальный паспорт Беларуси24

Российские войска ударили по многоквартирному дому в историческом центре Харькова

ГУР раскрыло подробности инсценировки гибели командира РДК, за которую получило $500 тысяч от заказчиков ВИДЕО1

Дорожные штрафы будут списываться с карты автоматически. Но не во всех случаях2

Дмитрий Медведев: Финляндии придется заплатить за свою мерзкую русофобию15

«Смена даты в календаре не останавливает войну ни на минуту». Как встречали и что ели на Новый год воины Полка Калиновского?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп рассказал подробности захвата Мадуро. Основное23

Трамп рассказал подробности захвата Мадуро. Основное

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць