29 сентября российская ракета уничтожила жилой дом в украинском Днепре и убила целую семью: бабушку, мать и двоих детей. Их пес Крым не хотел уходить с места трагедии и выл на руинах.
Адзін чалавек
так баяўся смерці,
што рашыў прыхапіць з сабой
мільёны людзей,
і сярод тых мільёнаў
аказаліся мы з табой.
Мы жылі і кахалі,
і раптам — глядзі! —
у агні нязгасным гарым.
І пакуль дагараем,
побач з агнём
вые сабака Крым.
Мы жылі і кахалі,
людзі наўкол
заводзілі добрых сабак.
А адзін чалавек вар'яцеў, і ты
мне казаў: то нядобры знак.
А далёка на поўдні
дзеці расьлі,
а цяпер па-над поўднем дым.
І няма дзяцей, і па душах іх
вые сабака Крым.
Дагарай жа, каханы,
побач са мной,
дзе ж яшчэ табе дагараць?
І пакуль тваё цела гарыць,
я табе раскажу
пра Хельмаву падзь,
пра тое, як я
перастала маліцца…
перастала маліцца зусім,
бо малітвы няма
мацнейшай за тое,
як вые сабака Крым.
Адзін чалавек
так баяўся смерці,
што рашыў прыхапіць з сабой
мільёны людзей,
але Час пераможа,
і вар'ят прайграе двубой.
Дагарацьма, каханы,
мы на баку
Часу й вольных Радзім,
на руінах якіх так невыносна
вые сабака Крым…
Комментарии
гэта мой Мад.
я адразу пазнала яго
але імя яго канечне не ведаю
ну вы ж не казаў)