Всеволод Стебурако. Вядома, яны паміраюць — мае і твае героі. Стихотворение
Всеволод Стебурако опубликовал в фейсбуке новое стихотворение.
Вядома, яны паміраюць —
мае і твае героі,
стамлёныя рукі складаюць
на вернай сашчэрбленай зброі,
кладуцца, каб стаць легендай,
на сон у курганы сівыя,
залева над імі плача,
завея над імі вые…
Вядома, яны застаюцца —
у нашых з табой успамінах —
зарніцамі бліскавіцаў,
у славе апошніх хвілінаў…
Вядома, яны ажываюць —
у нашых надзеі і цудзе,
у зорцы на даляглядзе,
у веры, што нешта будзе.
Комментарии