Культура33

«Той боль, што чамусьці любоўю завуць…» Как белорусская поэтесса писала письма любви поэту

115 лет назад в семье минского железнодорожника Эргарда Пфляумбаума родилась девочка, которую назвали Евгенией, пишет «Звязда».

І дрэвы твае у лістах адцвітання,
І вецер зрывае часцей галаву,
Але падымае цябе на світанні
Той боль, што чамусьці
любоўю завуць…

Ей было суждено прожить долгую, богатую событиями, жизнь.

Воспитывал ее не отец — отчим, преподаватель Соколовский, которого она очень любила и который помог получить прекрасное образование.

Евгения писала стихи… В среде молодых литераторов, на волне национального возрождения, она и познакомилась с другим поэтом, на год моложе ее, Александром Каратаем, который взял псевдоним Максим Лужанин. Она — интеллигентная городская девочка, начитанная, с изящными манерами, он — недавний деревенский мальчишка, сын дьяка сельской церкви… Но наделенный талантом и острым умом, и он тянулся до уровня подруги — и упорно накапливал знания. А еще был похож на Маяковского … Даже голову брил, как тот.

Так началась долгая история любви. Все было… В восемнадцать, в 1926-м, Евгения Пфляумбаум стала автором коллективного поэтического сборника вместе с Зинаидой Бондариной и Натальей Вишневской. Следующий сборник у нее вышел в 1989-м.

Был брак с Максимом Лужаниным. Когда его в 1933-м арестовали вместе с другими молодыми поэтами, были мучительные очереди, чтобы передать заключенному передачу… Путь за любимым в Сибирь. Потом он был на фронте, она — в Москве. Потом вернулись в Минск, где она до конца жизни писала в стол, ничего не печатая, переводила мировую классику, подписываясь фамилией знаменитого мужа…

А после ее ухода он, уже совсем старый, немощный, разбирал ее записи — в тетрадях, блокнотах, на листочках, переписывал, готовил к публикации…

В отделе редких книг и рукописей научной библиотеки имени Якуба Коласа хранится переписка Лужанина и Пфляумбаум. Даже внешне те письма весьма различимы — у Лужанина мелкий ровный почерк, Евгения пишет размашисто, стремительно, буквы словно кричат… Строки наполнены любовью.

Такое напряжение, такая отточенность мысли и звука, такая страсть… Так сейчас никто не переписывается. Давайте вспомним отрывки из писем того времени, когда Евгения готовилась ехать к мужу в Сиблаг. Это было трудно… Нужно было найти деньги. Заключенного поэта переводили туда-сюда… В конце концов он оказался в строительном городке в Мариинске. У обоих не хватает теплой одежды, приличной обуви, они заботятся о здоровье друг друга — и с нетерпением ждут встречи.

Она:

«09.10.1933. Атрымала тры твае лісты. Такія яркія, ці ад сібірскага снегу, ад бадзёрасці тваёй ці ад майго чакання. Цяпер жыву магчымасцю зусім блізкай сустрэчы. Калі б цябе пакінулі ў Новасібірску да заканчэння тэрміну, — я зараз жа выехала б да цябе… Напішы мне пра ўсё, маючы на ўвазе толькі адно тое, што нам трэба быць разам — так будзе ярчэй і жыццё, і праца, і радасць. Хочацца ў Сібір, у халодны чысты снег, у свежасць новага нашага жыцця. У мінулым нічога не шкада. Чаму ты не ўзяў ні курткі, ні цёплых бурак? Вось цяпер мерзнеш у чаравіках, і я нічым не магу дапамагчы. Напішы, ці можна даслаць табе пасылку? Толькі напішы так, як у сапраўднасці, а то ты напішаш, што нельга, каб не прычыняць мне клопату. Ведаю я твой родны ўпарты позірк».

Он:

«12.11.1933. Дакладней і цвярдзей хадзіць мне зараз, думаючы пра цябе. Хоць гэта мала, але ведаю, што ты бадзёрая, пачуў цябе пасля бясконца доўгіх дзён і начэй. Дзявятага адказаў на твой ліст ад 26-га, а ўчора атрымаў паштоўку. Увечары позна прыйшла яна да мяне, азорыла мутнаватую ноч, паклікала сёння радаснае сонца… Добра, што зноў стала цёпла, і адтуль, дзе ты, — мяккі, зусім не па-зімоваму, хвалюючы вецер. Ідзеш, усміхаючыся сонцу майму, жмурачыся ад белі. Вох, як сонечна! Адчуваю побач думкі, вочы твае. І ўжо расцвітаюць сінія гарызонты блізкай, неабсяжнай, бязмежнай будучыні».

Она:

«8.11.33. Масква. Дні два я блізкая была да вар’яцтва. Трымалі твае рукі, твае родныя вочы, наша сустрэча. Цяпер пакіну ўсё, абы да цябе, пакліч мяне хутчэй, у любыя абставіны. Сцярплю ўсё, абы разам. Бо так даўно, так доўга без цябе я больш не магу… Як ты там? Так даўно няма ад цябе вестачкі! Заінеў ты ад сцюж, родны мой, холадна табе?.. Сонца снежнага табе, сілы».

Он:

«1933. Як я хачу цябе бачыць! Стагоддзі нібыта ўсталі паміж намі. І клічу цябе кожным рухам, кожнай думкай. І ў клічы ўсё ясней і магутней забываецца сінеча, пырскае з вачэй сіла і бадзёрасць, ярчэйшыя ўсплываюць агні над горадам. Адзін у вялікім пакоі. І праз змрок акна, праз шматкі снегу — твар твой, родны… Няма разлукі ў нас. Добрай табе ночы! Спакою».

Она:

«13.11.1933. Родны мой! Няўжо не атрымаў ты да гэтага часу ніводнага майго ліста? Па-ранейшаму трывожышся аб пашпарце, аб працы маёй… А я ж столькі жадала табе ў лістах спакою і радасці нашай… Цяпер засталося адно — дабіцца таго, каб быць разам. На дарогу патрэбны грошы. Пасля месяца працы ў Белліце яны будуць у мяне, прынамсі, на квіток. Астатняе дасць энергія і вялізнае, як бясконцыя кіламетры да снягоў тваіх, маё жаданне бачыць цябе.

Он:

«20.11.1933. Буркатлівы стары паклаў мне на стол твой ліст. І добрым-добрым здаўся. Вось што ты робіш праз вялізны скрутак прасторы! Сем дзён імчыцца да мяне слова родных вуснаў тваіх. Сем дзён цягнецца яно ў шэрым канверце, каб расцвісці ў мяне ў руках нябачанымі кветкамі нябачаных вясёлак, гарэць не згасаючы. Пятае яно сёння, слова тваё, пяць вялікіх-вялікіх радасцей у адну гэтую дэкаду. Дзявятага — першае, а перад гэтым месяц нясцерпнага чакання, трывогі і разнастайных здагадак. Уначы адчуў, ідучы дадому, што гэта немагчыма. Трэба быць разам нам, а да астатняга праб’ем дарогу».

Она:

«20.11.1933. Так доўга ідуць лісты. Я ведаю толькі тое, пра што думаў, чым дыхаў ты 6-7 дзён таму. А зараз, а ўчора, а ўначы? А ці заўсёды і ўсюды без мяне? Калі ты атрымаеш гэты ліст, я ўжо буду вельмі блізкая да дарогі насустрач табе… Толькі беражы сябе радасным, бадзёрым, здаровым да майго прыезду. Беражы, таму што вельмі цяжка будзе, калі сустрэну цябе з затуманенымі вачыма. Зберажэш? Ведаю, упэўнена як у сабе, і невымерна больш. Родны мой, Аль! Як радасна думаць аб тым, што разам… Хутчэй бы перагартаць пакінутыя дні. У тваім горадзе шмат святла. Ты чытаеш Тэкерэя, працуеш, думаеш, дыхаеш. А мой горад кажа мне — едзь, тады я пакахаю цябе больш і паклічу назад. Зберажы сябе!»

Он:

«21.11.1933. Папярэдзіў цябе тэлеграмай, што сёння балюча і нечакана звалілася вестка аб пераездзе. Выязджаць трэба некалькі паўночней, у Марыінск, за пару дзён зматаўшы пажыткі. А я ўжо жыў думкай убачыць цябе тут, бачыў ужо, разам былі. Такое ўжо нешанцаванне ў жыцці, як кажаш ты… Цяжка, але не згасаюць галасы бадзёрасці, не апускаю я галавы. Сілаю ўсёй кідаюся на дапамогу табе — нашу сустрэчу мы адваюем усё ж такі…

…Чакаю і баюся клікаць цябе сюды ў глуш, у мароз, у малярыю. Баюся за здароўе тваё, за сілу… Не падрыхтавана ж ты ні да шляху, ні да жыцця тут, у якім будзе нямала складанага і цяжкага. Але чамусьці я зусім не адчуваю ні расстання, ні адлегласці паміж намі. Бачу цябе, сустракаю цябе, чакаю тваіх слоў».

Она:

«20.07.34. Мінск. Як мала патрэбна жанчыне. Маленькае слова і родны клопат…

…Апошні ліст твой зноў пра тое, чым я жыла ў Сібіры… І можа быць, невыпадкова: сёння ў сне я зноў была там, блукала па лесе, у багне, пры бурных рэчках і з яснасцю ў думках. Ад таго, што стала пастаянным у маіх днях, менавіта маіх — не нашых, бо гэта толькі жанчыне трэба — гэтыя твае словы бясконцай шчырасці — ветрык не падзьме — словы, якія не паўтараюцца як словы, а пачынаюць жыць жыццём таго, хто вымавіў іх. І адразу адчула трывогу. Адчула твае родныя рукі. Гэта багацце. Як заўсёды. І гэтага нельга нічым парушыць».

Комментарии3

  • люболь
    16.11.2023
    шчымліва
  • Елена
    16.11.2023
    Странно он сидел как-то. Из сибирского лагеря сразу на работу в Москву. Переписка, телеграммы, посылки, солнечная Сибирь… Да и в Сибири пробыл всего около года.
  • Елена
    16.11.2023
    Максім Лужанін сапраўды вельмі цікавы, тонкі паэт. Чалавек з прынцыпамі, і з талентам. Мне асабіста імпануе ягонае непрыняцце этнічнага нацыяналізма і вернасць прызванню творцы, мастацтву, высокай літаратуры, неразьмененай на медязкі нацыяналістычнага палітыканства. 

Сейчас читают

Советник Трампа рассказал, что было вчера после того, как из Белого дома перестали вести трансляцию28

Советник Трампа рассказал, что было вчера после того, как из Белого дома перестали вести трансляцию

Все новости →
Все новости

«Мне кажется, Путин втянет нас в войну». Алексиевич выступила в Вильнюсе — не обошлось без языкового спора21

Столичную учительницу физкультуры судят за участие в протестах2

Вкус этого десерта волшебный: дубайское тирамису 2

В Варшаве умер гродненский гонщик Алексей Осмоловский1

Во время полета в самолете умерла женщина, экипаж не смог ее перенести из салона и поэтому посадил в пассажирское кресло1

Трамп: Зеленский очень сильно переоценил свои возможности18

Зеленский не стал извиняться за публичную перепалку с Трампом и Вэнсом3

Глава Госдепа: Зеленский должен извиниться за то, что превратил переговоры в фиаско4

К чему приводит брак между двоюродными братьями и сестрами: новые данные3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Советник Трампа рассказал, что было вчера после того, как из Белого дома перестали вести трансляцию28

Советник Трампа рассказал, что было вчера после того, как из Белого дома перестали вести трансляцию

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць