Наста Кудасава. Не набыць вясны, ды набыцца можна ў ейных садах густых. Стихотворение
Наста Кудасава опубликовала на своей странице в фейсбуке новое стихотворение.

Наста Кудасава. Фото: facebook.com/nastakudasawa
Не набыць вясны, ды набыцца
можна ў ейных садах густых.
Сонца ў вогненных рукавіцах
адагрэе твае лісты,
адагрэе маўчання коскі,
выдасць шчасцю твайму карт-бланш.
Можа, не такі ўжо і коўзкі
гэты свет, беспадстаўна наш.
Мо не ўсё будзе ўрэшце сцёрта
і не марна мы тут былі,
дзе на шчоках гдыньскага порта
пацалункамі — караблі…
Дзе так хораша не знялюдзець,
а, сарваўшы вязьмо бяды,
пад бацвіннем любых бязглуздзіц
гадаваць дабрыні плады.
Мо дагэтуль усё ж чуйнуе
і ў нас верыць наш Сувязны,
раз дае нам любоў зямную
і набыцца ў садах вясны.
Комментарии
а, сарваўшы вязьмо бяды,
пад бацвіннем любых бязглуздзіц
гадаваць дабрыні плады.
Pryhoža. I niedasiažna.