Улада1212

Макей: Еўропа павінна адыгрываць большую ролю ў глабальным плане

Еўропа павінна браць на сябе большую адказнасць і павінна адыгрываць большую ролю ў глабальным плане. Такі пункт гледжання міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей выказаў у інтэрв'ю газеце «Савецкая Белоруссія».

«Відавочна, што сёння Еўропа знаходзіцца ў нейкім незразумелым стане. Яна яшчэ не выспела да канчатковай пазіцыі. Яна сапраўды знаходзіцца ў пошуку сябе, — падкрэсліў кіраўнік беларускага МЗС. — Так, Еўропа, напэўна, першапачаткова задумвалася, як сказаў адзін з выступоўцаў, не ў якасці глабальнай сілы накшталт Злучаных Штатаў Амерыкі ці іншых глабальных гульцоў, а ў якасці сродку для прымірэння, так было сказана. Прымірэння, таму што пасля вайны існавалі дзяржавы, якія знаходзіліся па розныя бакі барыкад, і трэба было нешта зрабіць, каб аб'яднаць Еўропу. Гэта і было зроблена».

«І Еўропа, на мой погляд, да гэтага часу не ўсвядоміла да канца, што яна павінна браць на сябе большую адказнасць, павінна адыгрываць большую ролю ў глабальным плане, — працягнуў Уладзімір Макей. — Пра гэта, дарэчы, сказаў і міністр замежных спраў Германіі. І, на жаль, гэтая сітуацыя, калі Еўропа знаходзіцца пастаянна ў нейкіх пошуках, калі Еўропу скалынаюць свае ўнутраныя праблемы, звязаныя з «брексітам», з нелегальнай міграцыяй, з шэрагам іншых пытанняў, прыводзіць да таго, што ў Еўропы няма выразнай стратэгіі, выразнага бачання таго, як павінен развівацца ЕС на перспектыву хоць бы сярэднетэрміновую, не кажучы ўжо пра доўгатэрміновую стратэгію, доўгатэрміновую перспектыву. І Зігмар Габрыэль, міністр замежных спраў Германіі, прама сказаў пра гэта і падкрэсліў, што трэба вучыцца ў гэтым плане ў Кітая, які ведае, чаго ён хоча, і актыўна прасоўвае, рэалізуе свае ініцыятывы, задумкі, праекты на практыцы «.

Каментары12

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Фатограф-агент Мішчук расказаў сваю версію таго, што адбылося11

Фатограф-агент Мішчук расказаў сваю версію таго, што адбылося

Усе навіны →
Усе навіны

Блогер Сяргей Бяспалаў расказаў, чаму ажаніўся летась, а адсвяткаваў гэта толькі цяпер3

Урад дазволіў завозіць у Беларусь дэфіцытную агародніну з «недружалюбных краін». Робячы добрую міну пры кепскай гульні7

Трамп: Пуцін не разумее, што, калі б не я, з Расіяй ужо шмат рэальна кепскага б здарылася15

«І вось гэта вось зрабілі з народам!» Азаронак выдаў за ўкраінку французскую тыктокерку — усё з-за сіняга і жоўтага8

Класнаму гомельскаму медыяпраекту «Флагшток» трэба фінансавая падтрымка1

«Ужо не ведаеш, куды звяртацца». Бацька Анжалікі Мельнікавай расказаў, што яму вядома пра дачку20

Настаўніца з Кобрына расчуліла тыкток відэа з лістамі ад бацькоў

Уводзяцца новыя правілы для аўтамабільных парковак2

«Калі позву адправілі памылкова, грамадзянін павінен гэта даказаць». У Гомелі ў міліцыю выклікаюць тых, хто не парушаў закон5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Фатограф-агент Мішчук расказаў сваю версію таго, што адбылося11

Фатограф-агент Мішчук расказаў сваю версію таго, што адбылося

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць