Свет

У Мінску з'явіцца новы жылы квартал з 15 дзесяціпавярховікаў у межах вуліц Янкоўскага і Гарэцкага

У Мінску з'явіцца новы жылы квартал — гэтым разам абяцаюць абуладкаваць участак у межах вуліц Янкоўскага і Гарэцкага (гэта там, дзе супермаркет «Гіпа»), піша Onliner.by.

Тэрыторыя забудовы салідная — 112 000 кв.м. На працягу наступных гадоў тут павінны вырасці 15 дзесяціпавярховікаў.

Праектам зоймецца МАПІД. Ужо распрацавана канцэпцыя забудовы, якая прадугледжвае веернае раскрыццё квартала на вуліцы Гарэцкага з наступным стварэннем закрытай унутранай прасторы за кошт разгорнутых блок-секцый.

У афармленні фасадаў упершыню разглядаецца прымяненне фібрацэментных пліт, лёгкіх, даўгавечных, экалагічных, якія адрозніваюцца разнастайнасцю расфарбовак і фактур.

Акрамя ўзвядзення дамоў, на тэрыторыі прадугледжаны два наземныя паркінгі па 270 месцаў і два падземныя па 300, школа на 780 месцаў, дзіцячы садок на 230 месцаў і амбулаторыя на вуліцы Гарэцкага.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Мікалая білі, дзе толькі яго бачылі». Пра катаванні зняволенага анархіста Дзядка расказала адвакатка Мацкевіч2

«Мікалая білі, дзе толькі яго бачылі». Пра катаванні зняволенага анархіста Дзядка расказала адвакатка Мацкевіч

Усе навіны →
Усе навіны

Пасажыры беларускага цягніка самі прыбралі бярозу, што ўпала на рэйкі ФОТА

Сіноптыкі перадалі аранжавы ўзровень небяспекі на сёння

Радзіна: Ціханоўская хлусіць пра абставіны выезду з Беларусі ў жніўні 202081

На Куршчыне ўкраінцы збілі расійскі знішчальнік Су-353

Не пішыце лісты палітвязням у калоніі, гэта бессэнсоўна27

Зяленскі: Кіроўцы фур, з якіх атакавалі вайсковыя аэрадромы ў Расіі, не ведалі пра аперацыю «Павуцінне»1

Колькі каштуюць ягады, гародніна і садавіна на «Камароўцы»5

У Беларусі няма бульбы, а ў Японіі дэфіцыт рысу1

Зяленскі расказаў, чыя зброя выкарыстоўвалася ў аперацыі «Павуцінне»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мікалая білі, дзе толькі яго бачылі». Пра катаванні зняволенага анархіста Дзядка расказала адвакатка Мацкевіч2

«Мікалая білі, дзе толькі яго бачылі». Пра катаванні зняволенага анархіста Дзядка расказала адвакатка Мацкевіч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць