Свет11

Нашчадка эмігрантаў з Беларусі прызначылі галоўнакамандуючым аб'яднаных сілаў НАТА ў Еўропе

ЗША прызначылі новага галоўнакамандуючага аб’яднаных сілаў у Еўропе — генерал-лейтэнанта Алексуса Грынкевіча. Гэта рашэнне было станоўча ўспрынята саюзнікамі па НАТА, бо пры цяперашняй палітычнай сітуацыі хадзілі чуткі пра магчымую адмову ЗША ад гэтай ролі, якая заўсёды была за амерыканцамі, піша Euronews.

Алексус Грынкевіч. Фота: AP

«Гэта вельмі важная пастанова, і з пункту гледжання НАТА яна выклікае палёгку, бо з'яўляецца пазітыўнай прыкметай амерыканскага ўдзелу і кадравага забеспячэння», — сказала Euronews крыніца ў ЗША, знаёмая з гэтым пытаннем.

Першым галоўнакамандуючым Аб'яднанымі ўзброенымі сіламі НАТА ў Еўропе стаў у 1951 годзе генерал арміі ЗША Дуайт Эйзенхаўэр, і з тых часоў на гэтую пасаду заўсёды прызначаўся амерыканскі военачальнік.

«Пасля завяршэння нацыянальных працэсаў зацвярджэння Грынкевіч заступіць на пасаду ў якасці пераемніка генерала арміі ЗША Крыстафера Кавалі на цырымоніі змены камандавання ў Вярхоўным штабе саюзных дзяржаў у Еўропе ў Монсе (Бельгія), якая адбудзецца летам 2025 года», — гаворыцца ў заяве НАТА.

Алексус Грынкевіч (Alexus Grynkewich) — нашчадак даўніх эмігрантаў з Беларусі. Ягоны прадзед прыехаў у ЗША на мяжы XIX і XX стагоддзяў з Мінска.

Тым часам міністры абароны краін НАТА дамовіліся павялічваць выдаткі на абарону да 5% ад ВУП. З іх 3,5% пойдуць на асноўнае абарончае ўзбраенне, як танкі і супрацьпаветраная абарона, а 1,5% — на інфраструктуру, кіберабарону і іншыя сумежныя сферы бяспекі. Генсек НАТА Марк Рутэ адзначыў, што гэтыя выдаткі неабходныя для падтрымання і ўзмацнення абароны альянсу.

Пасол ЗША пры НАТА Мэцью Уітакер падкрэсліў, што пагрозы ўзрастаюць, і саюзнікі павінны тэрмінова рухацца да пастаўленай мэты. Ён таксама заклікаў Еўропу адыграць важную ролю ў дапамозе Украіне для дасягнення трывалага міру.

Марк Рутэ ўжо не першы раз папярэдзіў, што калі не пачаць дзейнічаць зараз, то праз некалькі гадоў пагроза ўзрасце, і тады «прыйдзецца вучыць рускую мову ці ўцякаць у Новую Зеландыю».

Каментары1

  • Буржуазны дэмакрат
    08.06.2025
    Ня ведаю нават радавацца гэтаму прызначэньню ці не.
    У рамках сучаснай адміністрацыі што дзядуля што ўнучак могуць аказацца “рускі чалаэк” а НАТА Эўропы акажацца небаяздольным з такім генералам на чале.

Цяпер чытаюць

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі2

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

«Вельмі стыльна, вельмі прыгожа знята і вельмі парадавалі тры акцёры». Марціновіч пра «Дзяды» Андрэя Саўчанкі

Уладзімір Някляеў. Мне раптам стаў нямілы родны кут7

«Чаму беларус не вывучыць беларускую мову? Гэта проста лянота». Выдавец Яраслаў Іванюк — пра вышук, КДБ і моўныя войны42

У 45 гадоў памёр вядомы гомельскі прапагандыст Станіслаў Галкоўскі8

У ЗША вынеслі прысуд беларусцы, якую судзілі за пастаўкі авіяцыйнага абсталявання ў Расію2

ЗША прасоўваюць ідэю аднаўлення паставак расійскага газу ў Еўропу праз Украіну6

Чацвёра ўдзельнікаў эксперыменту NASA выйшлі з ізаляцыі пасля 378 дзён на «Марсе»2

«Я зрабіў сэлфі каля будынка КДБ». Уладальнік «Новага зроку» запэўнівае, што таемна з'ездзіў у Мінск17

Ва Украіне і Расіі ўзламалі сістэмы апавяшчэнняў. Людзям прыходзілі паведамленні пра хімічную небяспеку і ядзерную пагрозу1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі2

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць