Іх слухаюць у Польшчы, Злучаных Штатах і Іспаніі. Дуэт Зоі і Валеры выслухалі больш за 600 тысяч інтэрнэт-карыстальнікаў. Дарма шукаць тут беларускай традыцыі ці чысціні. Зоя і Валер трапілі ў Брэсцкую вобласць з Растоўскай вобласці Расеі. Спяваюць яны хадавы расейскі шансон: шчырае выкананне людзьмі з глыбінкі пакрывае эстраднае паскудства асаблівым флёрам, хоць яно «творамі пад водачку» і застаецца.

Інфармацыя пра дуэт з’явілася нават у газетах за мяжой. Цяпер іх фаны збіраюць на камп’ютар для спяваючых палешукоў, што б маглі убачыць самых сябе.

Няма сумневу, што за Зою і Валера схопяцца тэлеканалы. Некаторыя расейскамоўныя СМІ падаюць «Зою і Валера» як «беларускі адказ буранаўскім бабулькам», хоць гэта творчасць, кантрасная па сваім духу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?