Улада66

Аляксандр Вайтовіч на сваё 75-годдзе: «Палітыкі няма, ёсць самаўладдзе»

5 студзеня 75-гадовы юбілей адзначае акадэмік, фізык, палітык Аляксандр Вайтовіч.

Ён нарадзіўся ў 1938 годзе ў вёсцы Рачкевічы Капыльскага раёна. Скончыў фізфак БДУ (1960). Ад таго самага года Вайтовіч працаваў у Інстытуце фізікі Акадэміі навук. У 1997 годзе яго абралі прэзідэнтам Акадэміі навук.

«Працягваю займацца сваёй прафесійнай дзейнасцю, — кажа сп. Вайтовіч. — Атрымліваю асалоду ад гэтага. Дзякую лёсу, што маю такую магчымасць».

«Штодня хаджу ў Акадэмію навук на працу. Загадваю невялікай лабараторыяй пры Інстытута малекулярнай і атамнай фізікі, той самай, якой загадваў колісь. Нас, праўда, мала засталося, шмат хто з’ехаў за мяжу. Працуе ў лабараторыі разам са мной чатыры чалавекі».

У 2000 па прапанове Лукашэнкі Аляксандр Вайтовіч стаў спікерам савета рэспублікі, на гэтай пасадзе ён адбыў тры гады. Пасля перайшоў у апазіцыі да ўлады.

У 2006 спрабаваў удзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах, але не здолеў сабраць неабходнай колькасці подпісаў.

«Узрост ужо не той, — кажа Аляксандр Паўлавіч, — каб дзесьці бегаць, палітыкай займацца. Ды і я паглядзеў, што безвынікова гэта. Можа, я больш карысці прынясу сваёй асноўнай працай, а не палітычнай дзейнасці. Бо і палітыкі няма, ёсць толькі самаўладдзе».

Ці застаецца час, апроч працы, яшчэ на нейкія хобі? «Ёсць занятак, але пакуль не буду гаварыць, хутка ўсё самі даведаецеся».

На пытанне пра здароўе Аляксандр Вайтовіч адказвае:

«Па пашпарце (смяецца). Хацелася б, каб было лепш».

Каментары6

Цяпер чытаюць

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы4

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

Усе навіны →
Усе навіны

Пасля расійскай атакі больш за 600 тысяч жыхароў Днепрапятроўшчыны засталіся без святла1

Газ у Еўропе падаражэў утрая. Высокія рахункі могуць застацца яшчэ на некалькі гадоў5

«Такія жыццярадасныя людзі. Не тое што ён». Суседзі расказалі пра сям’ю нападніка з Кракава13

У Смаргоні з «Нулявога кіламетра» прыбіраюць Вільню, Варшаву і сцягі суседзяў10

У Кітаі гэтую працэдуру зрабілі тысячам людзей з Альцгеймерам, але эксперты спрачаюцца, ці будзе сэнс1

Больш не трэба выводзіць татуіроўкі? Іх навучыліся рабіць нябачнымі1

У доме кракаўскага стралка знайшлі тры целы. Падобна, што гэта ягоныя блізкія сваякі10

Марскую чарапаху лячылі 22 гады, а цяпер нарэшце выпусцілі ў акіян

Ці шкодзяць цесныя трусы? Найбуйнейшае даследаванне20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы4

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць