Памёр беларускі добраахвотнік і былы палітвязень Святаслаў Барановіч
Сёння ў Кіеве развіталіся з беларускім добраахвотнікам і былым палітвязнем Святаславам «Ісусам» Барановічам, паведамілі ў тэлеграм-канале грамады «Каліноўцы».

Святаслаў Барановіч, які нарадзіўся 16 красавіка 1986 года ў вёсцы Кавалі Вілейскага раёна (Нарачанскага сельсавета, бо ўсяго ў раёне Кавалёў двое), двойчы станавіўся палітвязнем у Беларусі.
Упершыню ён трапіў пад пераслед за ўдзел у пратэстах супраць фальсіфікацыі выбараў 19 снежня 2010 года — тады яго асудзілі на тры гады «хатняй хіміі». А ў сакавіку 2017-га, пасля «Маршу абураных беларусаў», Святаслаў адкрыта заступіўся за анархістаў, спрабуючы адбіць іх у сілавікоў у цывільным. За гэта ён атрымаў тры гады калоніі і выйшаў на волю толькі ў кастрычніку 2020 года.
Калі пачалася поўнамаштабная вайна супраць Украіны, Святаслаў пайшоў ваяваць. З 2022 па 2025 год ён служыў у Палку імя Кастуся Каліноўскага, пасля працягнуў баявы шлях у брыгадзе «Хартыя», адкуль летась звольніўся.
4 лістапада 2026 года жыццё Святаслава, як паведамляецца, «заўчасна абарвалася». Яму было 40 гадоў. Пра абставіны ягонай смерці ў паведамленні не гаворыцца.
Памятаеце палітвязня Барановіча? Адбіваў анархістаў ад ціхароў, адсядзеў тры гады ў калоніі, а цяпер б’ецца ў кулачных баях на YouTube
Праваабаронцы не прызнаюць палітвязнем асуджанага на 3 гады Святаслава Барановіча. Чаму?
Баксёр, сантэхнік — што вядома пра Святаслава Барановіча, які адбіваў дэманстрантаў у агентаў у цывільным
Каментары