У цэнтры Масквы 13 студзеня праходзіць апазіцыйнае шэсце супраць
Удзельнікі акцыі нясуць плакаты з партрэтамі дэпутатаў расійскай Дзярждумы і членаў Савета Федэрацыі з надпісамі «Ганьба».
Месца правядзенне акцыі і падыходы ачэпленыя ўзмоцненымі нарадамі паліцыі і вайскоўцамі Унутраных войскаў.
Акцыя была дазволеная ўладамі. Праход на месца мерапрыемства ажыццяўляўся праз рамкі металадэтэктараў. Агульны парадак забяспечваюць больш за 4 тыс супрацоўнікаў паліцыі і вайскоўцаў Унутраных войскаў.
Нягледзячы на тое, што арганізатары шэсця заявілі пра агульнаграмадзянскі характар акцыі, прысутныя пашыхтаваліся па палітычнай прыкмеце: па правым баку ідуць прадстаўнікі ліберальных рухаў на чале з сустаршынямі ПАРНАС, па левым — левыя на чале з Сяргеем Удальцовым, які спаліў падчас акцыі партрэт Пуціна. Левыя актывісты скандавалі лозунгі «Наша Дума — дура», «Пуцін — лыжы — Магадан!», «Паліцыя з народам! Не служы ўродам!»
У шэсці ўзялі ўдзел некалькі дзясяткаў тысяч чалавек (прысутны на акцыі карэспандэнт Газеты.ru ацаніў колькасць удзельнікаў у 50 тысяч, маскоўская паліцыя -- у 7 тысяч чалавек).