На зборы з Іспаніі дзевяціразовы чэмпіён Беларусі прайграў самаму тытулаванаму клубу Нарвегіі «Русенборгу» з лікам 2:3.

У БАТЭ галы забілі Д. Бага і З. Бадаян. Нагадаем, што ў першым матчы ў Іспаніі БАТЭ прайграў маскоўскаму ЦСКА — 0:3.

6 сакавіка БАТЭ павінен згуляць з яшчэ адным нарвежскім клубам — «Мёльдэ», за які ў свой час выступала зорка нарвежскага футбола Оле-Гунар Сулшэр (1994–1996),
затым Сулшэр (вымаўлялі таксама прозвішча як Салск’яер) 10 сезонаў правёў у «Манчэстары Юнайтэд». Зараз Сулшэр трэніруе «Мёльдэ».
Што да БАТЭ, то 17 сакавіка клуб у Суперкубку Беларусі згуляе ў Мінску з «Нафтанам».
Матч пройдзе ў мінскім футбольным манежы, пачатак а 16-й.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?