Таксама гэта адзіная вобласць, уласныя даходы якой меншыя за датацыі з рэспубліканскага бюджэту. Руднік кіруе такой гаспадаркай ужо пяты год. Прынцыповых нараканняў на яго працу няма, але і асаблівых поспехаў не зафіксавана.Магілёўшчына дае ў ВУП краіны менш за 8%, гэта найменшы паказчык сярод абласцей. На яе тэрыторыі няма ніводнага прамысловага гіганта.
***
Аб’ектыўка
Нар. у 1957 у вёсцы Аляксееўка Брагінскага раёна. Закончыў Дрэздэнскі тэхнічны ўніверсітэт (1985) і Акадэмію кіравання (2007). Адзіны ў топе чыноўнікаў, хто атрымаў адукацыю за межамі Беларусі і Расіі, хай сабе і ў ГДР. Працаваў у ПА «Тэхнапрыбор», у будаўнічых арганізацыях Магілёва. У 1995—2008 — намеснік дырэктара, а пасля дырэктар «Магілёўліфтмаша». Старшыня Магілёўскага аблвыканкама (з 2008).
![Клас Клас](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-like.png)
0
![Панылы сорам Панылы сорам](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-facepalm.png)
0
![Ха-ха Ха-ха](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-smile.png)
0
![Ого Ого](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-omg.png)
0
![Сумна Сумна](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-sad.png)
0
![Абуральна Абуральна](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-anger.png)
0