З 22 мая ААТ «ААБ «Беларусбанк» змяняе парадак пералічэння крэдытаў на будаўніцтва (рэканструкцыю) і набыццё жылых памяшканняў, пабудаваных дзяржаўнымі арганізацыямі спецыяльна для продажу.

Як паведамляе прэс-служба банка, пры атрыманні крэдытаў на фінансаванне нерухомасці з выплатай 16% (14%) гадавых унясенне грамадзянамі ўласных сродкаў ажыццяўляецца паралельна з пералічэннем крэдытных рэсурсаў на працягу ўсяго перыяду будаўніцтва (рэканструкцыі) жылога памяшкання. Гэта значыць, першачарговага ўнясення ўласных сродкаў грамадзян пры выдачы крэдытаў на фінансаванне нерухомасці цяпер банк не патрабуе. Гэтая ўмова распаўсюджваецца і на раней заключаныя крэдытныя дагаворы з утрыманнем патрабавання аб першачарговым унясенні ўласных сродкаў, пасля заключэння дадатковага пагаднення да крэдытнага дагавора. Для заключэння дадатковага пагаднення крэдытаатрымальнікам неабходна звяртацца ва ўстанову банка па месцы атрымання крэдыту.

Грамадзянам, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў і якія заключылі з 25 лютага 2013 года крэдытныя дамовы на будаўніцтва (рэканструкцыю) і набыццё жылых памяшканняў, пабудаваных дзяржаўнымі арганізацыямі спецыяльна для продажу, пад 32% (31%) гадавых, даецца магчымасць заключыць дадатковае пагадненне да крэдытнага дагавора на змяненне памеру працэнтнай стаўкі да 16% (14%) гадавых з даты заключэння дадатковага пагаднення.

Акрамя таго, з 22 мая па зноў выдадзеных крэдытах на набыццё жылых памяшканняў грамадзянам, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, працэнтная стаўка ўстанаўліваецца ў памеры стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка на дату заключэння крэдытнага дагавора, павялічанай на 2%. «Такім чынам, рэальнае зніжэнне стаўкі па крэдытах складае 5%», — адзначылі ў банку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?