Удзельнікі каманды «Маоры» рыхтуюцца да выступлення.
Нягледзячы на дождж, гледачоў сабралася даволі шмат.
Першая частка — т.зв.
Мінскі тэатр «Магратэя».
Выступленне гасцей з Масквы.
Беларускі тэатр «Маоры».
За некалькі дзён да пачатку фестывалю сіноптыкі абвясцілі штармавое папярэджанне, але арганізатары запэўніваюць: мерапрыемства адбудзецца ў любое надвор'е! Так яно і атрымалася, праўда, у першы дзень перачакаць дождж усё ж-такі прыйшлося. Таму першыя артысты выйшлі на сцэну са спазненнем амаль на паўтары гадзіны.
«Мінскі фаер-фэст - 2013" — выбітны шанец убачыць паўнавартаснае шоу агню ў выкананні лепшых творчых калектываў з Беларусі і краін-суседак. Мінскі фестываль ладзяць другі год запар, ён працягваецца два дні — 24 і 25 траўня, у ім прымаюць удзел больш за 70 удзельнікаў з розных краін свету. Усе выступы праходзілі пад музычнае суправаджэнне ў розных жанрах: сярэднявечча, рамантыка, хард-рок, сольныя выступы і інш.